Автор: Уладзімір Янукевіч, , галоўны рэдактар газеты Intex-press

0:46, 30 декабря 2014

Общество

remove_red_eye 68

Intex-press: 20 год з вамі і для вас!

Першы нумар газеты Intex-press выйшаў 30 снежня 1994 года.

Дзень нараджэння – цудоўнае свята, асабліва калі яно азначае дваццацігоддзе газеты Intex-press, якой пашчасціла са сваім нараджэннем. З’явіцца на свет у тыя недарэчныя і саманадзейныя 90-я – гэта было крута. Таму што той час даў нам вопыт незалежнасці, падарыў самастойную краіну, дапамог зразумець, што ўладу можна па-сапраўднаму абіраць, і вярнуў нам мову. Так, гэта было неверагоднае пачуццё свабоды, якая звалілася на нас, не маючых ніякага сталага ўяўлення пра гэтую свабоду.

Першы нумар газеты Intex-press выйшаў 30 снежня 1994 года. Заснавальнік газеты, вытворча-камерцыйная фірма “Інтэкс”, маючы на той час даволі прыбытковы бізнес у швейнай вытворчасці і ўжо выпрабаваўшы сябе ў сферы медыяў – мясцовае кабельнае і эфірнае тэлебачанне, вырашыла яшчэ паспрабаваць зарабляць і на продажы тэлевізійна-дайджэставага штотыднёвіка. Але, як паказала жыццё, менавіта гэты час, другая палова 90-х, стаў канцом спрыяльнага бізнес-надвор’я ў краіне. І Улада паступова пачала, фактычна адзін у адзін, капіяваць бальшавіцкі падыход да прэсы і канцэнтраваць у сваіх руках галоўныя медыі, разглядаючы іх як рупары генеральнай лініі.

Да твару Intex-press, яна вытрымала іспыт маладушна адмовіцца ад сваёй свабоды ў выплату за дабрабыт і лагоднае стаўленне ўладаў. І, на мой погляд, толькі таму, што на галоўнае пытанне “Дзеля чаго мы гэта усё робім?” калектыў газеты заўсёды сумленна адказваў: дзеля таго, каб усе ў будучыні змаглі жыць у грамадстве свядомых і свабодных грамадзянаў. А таму быў абраны іншы, за добраахвотных прапагандыстаў, варыянт развіцця медыябізнесу – спроба добрасумленнага гандлю інфармацыяй, якая дазваляе чалавеку прыняць свядомае рашэнне і несці за яго адказнасць.

РЕКЛАМА

Газета паступова пачала заваёўваць аўтарытэт, наклад павышаўся, бізнесоўцы, адчуўшы дзейснасць рэкламы ў Intex-press, пачалі прыязна ставіцца да рэкламавання ў газеце, а баранавіцкія чытачы пачалі ўсё болей і болей галасаваць за Intex-press сваім рублём.

За сваё 20-гадовае існаванне Intex-press прайшла велькі шлях. Яна расла, мяняла фармат, павялічвалася ў аб’еме, рабілася больш прафесійнай. У газеты, дзякуючы яе дызайнерам, ёсць свой, пазнавальны і даволі прыемны твар, дзякуючы журналістам сфармаваўся асабісты цвёрды і зразумелы почырк, а дзякуючы менеджарам, штотыднёвік сёння валодае асабістым самастойным характарам, які ўжо склаўся.

Сёння Intex-press – адно з вядучых выданняў не толькі ў рэгіёне, але і ў рэспубліцы. І гэта не толькі мая адзнака як рэдактара, але і шматлікіх калегаў. Таму сёння, пераадолеўшы шмат нялёгкіх перыядаў у сваім жыцці, Intex-press працягвае верыць у шчырую прыхільнасць і адданасць сваіх чытачоў.

А что тычыцца сэнсу існавання Intex-press, дык ён як быў, так і застаецца ў тым, каб адстойваць права людзей на годнае жыццё, пры гэтым выкарыстоўваючы толькі адзіную зброю, якая маецца ў арсенале газеты, праўду, яшчэ раз праўду і нічога акрамя праўды.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up