Новости / Общество

Мясніковіч прызначаны кіраўніком Савета Рэспублікі, Ермакова і Пракаповіч адпраўлены ў банкі

28.12.2014, 9:41  / remove_red_eye 131   / chat_bubble0

Былы кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч стане старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Як паведамляецца ў праграме «24 гадзіны» тэлеканала СТВ, прызначэнне экс-прэм’ера на гэтую пасаду ўзгадніў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, піша БелаПАН.

Міхаіл Мясніковіч зменіць на пасадзе старшыні верхняй палаты парламента Анатоля Рубінава, які ўзначальваў Савет Рэспублікі з мая 2010 года.

Лукашэнкам таксама ўзгоднены кандыдатуры Надзеі Ермаковай, былога старшыні праўлення Нацыянальнага банка, і Пятра Пракаповіча, былога віцэ-прэм’ера, на пасады старшыняў наглядальных саветаў банкаў БелВЭБ і БПС-Сбербанк.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up