Новости / Общество

Віншаванне са святам Божага Нараджэння ад айца Валянціна Новака

24.12.2014, 15:22 / remove_red_eye 152 / chat_bubble

Напярэдадні свята да жыхароў г. Баранавічы звярнуўся пробашч Крыжаўзвіжанскага касцёла.

Святочнае віншаванне са святам Божага Нараджэння ад ксяндза дэкана Валянціна Новака, пробашча Крыжаўзвіжанскага касцёла ў г. Баранавічы.

Дарагія брацця і сестры, сардэчна віншую вас з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Калі мы адкрываем старонкі святога пісання, то чытаем там такія словы: калі на свеце панаваў мір, тады схацеў Бог, каб на зямлю прыйшоў яго сын. І ён прыйшоў, як чалавек прыходзіць на гэты свет — нарадзіўся з дзевы Марыі.

РЕКЛАМА

І гэтае Божае нараджэнне, якое адбылося 2000 гадоў таму назад, павярнула духоўнае развіццё людскасці. Яно мае вялікае значэнне ў гісторыі развіцця ўсяго чалавечага роду і ў гісторыі збаўлення, бо Збавіцель прыйшоў на свет, прыйшоў той, хто вызваляе ўвесь народ свету з няволі, граху і смерці. І ў краіне цемры заяснела святло. Святло прыйшло на свет, каб асвяціць, каб даць дапамогу змучаным сэрцам.

Няхай Езус Хрыстус, які прыходзіць, дасць усім людзям добрай волі, усім тым, хто верыць яму, сваё шчодрае благаславенне, мір, здароўе, шчасце, дабрабыт і спакой.

Сёння, калі мы святкуем гэта свята, Езус павінен нарадзіцца ў нашых сэрцах, мы павінны прыняць яго нараджэнне, прыняць яго ў свой дом, у сваю душу і ісці праз свет, праслаўляючы Бога, які, як добры айцец, дае нам усё неабходнае для нашага далейшага жыцця.

Няхай вас благаславіць Бог усемагутны, Айцец, і Сын, і Дух святы, Амэн.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up