Новости / Экономика

Крыніца: Нацбанк абавязаў банкі павысіць курс куплі валюты да прыкладна 13 770 за долар

23.12.2014, 9:34 / remove_red_eye 74 / chat_bubble

Невядома, які будзе механізм гэтага ва ўмовах, калі 30% ад цаны продажу банк павінен аддаваць у бюджэт.

Нацыянальны банк параіў банкам памяняць палітыку курсаўтварэння ў абменных пунктах. З 23 снежня курс куплі ў насельніцтва валюты павінен быць меншы за рэальны курс продажу ўсяго на 5%, піша Наша Ніва.

Гэта патрабаванне рэгулятар агучыў сёння, паведаміў tut.by прадстаўнік банкаўскіх колаў, які прысутнічаў на нарадзе ў Нацбанку.

Такім чынам, на табло ў абменным пункце з 23 снежня курс куплі долара будзе вышэйшы, чым курс продажу. Бо ў абменніку курс паказваецца без уліку збору ў 30%.

РЕКЛАМА

Паколькі курс Нацбанка на 23 снежня складае 10 930 рублёў за долар, то курс продажу ў абменніку складзе прыкладна 11 150 рублёў (з улікам рэкамендацыі аб тым, што розніца не павінна быць больш за 2%). Рэальная ж цана, па якой можна купіць долар, будзе 14 490 (з улікам збору ў 30%).

Курс, па якім банк набудзе ў насельніцтва долар, згодна з новым патрабаваннем Нацбанка, складзе 13 770 рублёў.

Такое рашэнне было прынята для таго, каб павялічыць прывабнасць продажу валюты насельніцтвам менавіта ў абменных пунктах і прыбраць перадумовы для фарміравання чорнага рынку, — растлумачыў прадстаўнік банкаўскага сектара.

Акрамя гэтага, па словах банкіра, Нацбанк яшчэ раз нагадаў банкам аб абавязковым выкананні патрабавання па выдачы ўкладаў грамадзян па іх запытах, незалежна ад таго, скончыўся тэрмін ўкладу або не, а таксама незалежна ад таго, у якой валюце зроблены ўклад.

На момант публікацыі гэтага артыкула невядома, які будзе механізм уліку куплі і продажу ў выпадку пераходу на такую сістэму. Раней паведамлялася, што 30% збор з продажу банкі будуць аддаваць у бюджэт. Тады выходзіць, што банк будзе купляць па большай цане, чым прадаваць, але такое немагчыма.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up