Автор: Руслан Равяка

15:05, 17 декабря 2014

Общество

remove_red_eye 171

Памятныя манеты «Канстанцін Астрожскі» ў Баранавічах яшчэ не прадаюцца

Манета, якая выклікала ажыятаж у сталіцы, да нашага горада яшчэ не даехала.

Як расказалі ў Баранавіцкім аддзяленні Нацыянальнага банка, памятная манета «Канстанцін Астрожскі» яшчэ не паступіла ў продаж.

– Звычайна манеты завозяць спачатку ў Галоўнае ўпраўленне нацбанка па Брэсцкай вобласці, а пасля яны ўжо трапляюць да нас, – патлумачылі Intex-press у аддзеле касавых аперацый. – У Баранавічах новыя манеты, хутчэй за ўсё, з’явяцца ўжо пасля Новага года.

Не вядома і колькасць памятных манет, што патрапіць у продаж да нас, «але яны абавязкова будуць», – запэўнілі ў Нацыянальным банку.

РЕКЛАМА

Манеты з гетманам Беларусь выбіла на 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы (8 верасня 1514 г.), калі войска ВКЛ пад загадам гетмана Астрожскага разбіла ўтрая большыя палкі маскоўскіх захопнікаў.

У першы дзень продажу манеты «Канстанцін Астрожскі», 16 снежня, каля касы Цэнтральнага апарата НБ РБ у Мінску паўстала чарга больш чым у 100 чалавек. Як адзначае «Наша Ніва», самі нумізматы шакаваныя колькасцю людзей, што прыйшлі купіць гэтую манету. Кажуць, ніколі такога не было. Аднаму чалавеку ў банку прадавалі толькі дзве манеты.

 

Аверс беларускай манеты Канстанцін Астрожскі

Аверс беларускай манеты Канстанцін Астрожскі

Даведка

Памятныя беларускія манеты «Канстанцін Астрожскі» былі выбіты на Казахстанскім манетным двары НБ РК (Усць-Каменагорск).

Усяго выраблена 5 тысяч манет: 2000 манет срэбных вартасцю 20 рублёў і 3000 медна-нікелевых вартасцю 1 рубель. 20-рублёвік каштуе 380 тысяч, аднарублёвік – 50 тысяч рублёў

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – выява пергамента з пячаткай, а таксама булавы як сімвала гетманскай улады, пад ёй – намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год чаканкі; справа на срэбнай манеце – проба сплаву.

Рэверс: у цэнтры – рэльефная выява Канстанціна Астрожскага, справа – герб роду Астрожскіх; па крузе ў два радкі надпісы: КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ і 1460–1530 (гады яго жыцця).

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up