Новости / Политика

Актывіст дамогся ад Баранавіцкага гарвыканкама змены рашэння па масавых мерапрыемствах

4.12.2014, 15:19 / remove_red_eye 155 / chat_bubble

Для таго, каб рашэнне баранавіцкіх уладаў адпавядала пастанове Савета Міністраў, давялося звяртацца ў Брэсцкі аблвыканкам.

Баранавіцкі актывіст Сяргей Гоўша распавёў «ІР», што на працягу многіх гадоў мясцовыя чыноўнікі неабгрунтавана патрабавалі ад грамадзян заключэння дамоў з праваахоўнымі органамі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым у Пастанове Савета Міністраў ад 05.03.2012 года вызначана, што выканаўчы камітэт на другі дзень пасля рэгістрацыі заявы на правядзенне масавага мерапрыемства павінен сам давесці копію заявы ў праваахоўныя органы.

Менавіта гэтае патрабаванне закона баранавіцкія вертыкальшчыкі не выконвалі, – кажа Сяргей Гоўша. – У міліцыі амаль заўсёды цягнулі з адказам, і таму ўлады нам не давалі дазвол на пікеты, бо ў нас не было дамовы з праваахоўнікамі.

Сяргей Гоўша паскардзіўся ў Брэсцкі аблвыканкам, які даручыў баранавіцкім чыноўнікам перагледзець сваё рашэнне ад 16.06.2009 г. №1497 «Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы».

РЕКЛАМА

Баранавіцкія чыноўнікі два гады не выконвалі Пастанову Савета Міністраў, а нас прымушалі пры падачы заяўкі на пікеты рабіць непатрэбныя рэчы. Цяпер жа я атрымаў адказ з выканкама, дзе адзначана, што яго рашэнне да канца 2014 года будзе прыведзена ў адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў згодна з даручэннем, дадзеным Брэсцкім абласным камітэтам, – тлумачыць Гоўша.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up