Автор: "Intex-press"

16:49, 3 декабря 2014

Общество

remove_red_eye 115

У Баранавічах прайшлі слуханні аб нейтральным статусе Беларусі

Грамадскія слуханні 2 снежня адбываліся на тэму: ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне павінна быць забаронена размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не павінны несці службу за мяжой?

Прадстаўнікі грамадскасці горада гаварылі пра дэклараваны бяз’ядзерны статус Беларусі і рэальныя магчымасці вяртання ядзернай зброі, пра законнасць удзелу краіны ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і па-за блокавы статус нашай краіны, пра магчымасць хрысціянізацыі беларускай арміі і стварэнне спецыяльных зонаў палётаў для авіацыі.

У якасці запрошанага эксперта выступіў былы старшы афіцэр палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай вайсковай акругі Сяргей Вазняк, які адзначыў, што закон аб Узброеных сілах дазваляе цяперашняму кіраўніцтву Беларусі выкарыстоўваць нашых ваеннаслужачых у міратворчых аперацыях і баявых дзеяннях за мяжой.

Удзельнікі грамадскіх слуханняў выказалі занепакоенасць ростам колькасці ваенных аб’ектаў і выказалі меркаванне аб неабходнасці вывучэння стану здароўя насельніцтва гарадоў, напрыклад, Ганцавіч і Вілейкі, дзе знаходзяцца радыёлакацыйная станцыя і вузел сувязі ВМФ РФ.

РЕКЛАМА

Пасля дыскурса Сяргея Вазняка пра гісторыю ўтварэння вайковых базаў на тэрыторыі Беларусі адбылася гарачая дыскусія ўдзельнікаў мерапрыемства. Прагучалі дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні, якім павінен быць вайсковы статус Рэспублікі Беларусь і якім павінна быць войска незалежнай Беларусі. Падзеі ва Украіне вымагаюць шукаць адказы на балючыя пытанні, якой павінна быць вайсковая дактрына Беларусі зараз. Таксама былі сфармуляваны канкрэтныя прапановы да ініцыятараў «слуханняў. Так, варта ацаніць экалагічную небяспеку існавання сістэм РЛС на нашай тэрыторыі. Вельмі важна надаць больш увагі патрыятычнаму выхаванню прызыўнікоў праз стварэнне ў кожнай вайсковай адзінцы музея вайсковага гонару на прыкладах герояў Полацкага княства, ВКЛ, Рэчы Паспалітай і БНР. Таксама важна абгрунтаваць бяз’ядзерны статус Рэспублікі Беларусь як адзіна магчымы.

Жыхары г. Баранавічы ўнеслі свае заўвагі і прапановы.

Мы чуем штодзень рокат расійскіх самалётаў над нашымі дамамі. Часам самалёты падаюць на нас, і гэта не дае нам адчування бяспекі, – сказаў адзін з удзельнікаў слуханняў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up