Автор: Вольга ШУМАНСКАЯ

17:17, 1 декабря 2014

Культура

remove_red_eye 153

Гурт N.R.M. у Баранавічах навучыў па-новаму спяваць песню «Тры чарапахі»

Пасля канцэрта Піт Паўлаў, вакаліст гурта, распавёў, як яго пад Баранавічамі выратаваў Пуцін і што некалі ў нашым горадзе яшчэ падлеткам на спаборніцтвах па барацьбе ён заняў першае месца.

Выступ N.R.M. адбыўся ў нядзелю, 30 лістапада, у клубе «Шакалад». На канцэрце прагучалі як ужо ўпадабаныя слухачам песні: «Чыстая светлая», «Паветраны шар» і «Тры чарапахі», так і кампазіцыі з новага альбома «Д.П.Б.Ч.». Было відавочна, што слухачы больш актыўна рэагавалі менавіта на стары рэпертуар каманды.

N.R.M. у Баранавічах

РЕКЛАМА

N.R.M. у Баранавічах

– Нашы слухачы больш любяць старыя песні. Гэта зразумела, я сам больш люблю першыя альбомы Metallica і AC/DC. Так збудаваны чалавечы мозг: калі ён нешта пакахаў, любая змена становіцца для яго варожай. Але мы не можам стаяць на месцы, таму што любы рух – гэта само жыццё, – расказаў вакаліст Піт Паўлаў.

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

Нельга сказаць, што канцэрт прайшоў пры вялікай колькасці слухачоў, аднак тыя, хто прыйшоў, «адрываліся» па поўнай: танцавалі, скандавалі назву групы, спявалі песні разам з камандай, крычалі «Брава!» і патрабавалі любімыя трэкі. На біс слухачы выпрасілі і знакамітую «Тры чарапахі», якую зала праспявала практычна самастойна, а ўжо пад канец і пад кіраўніцтвам Піта. Дзяўчатам ён прапанаваў выконваць прыпеў больш высока, так, як ён гучаў яшчэ ў выкананні Лявона Вольскага, а хлопцам – спяваць на больш нізкіх танах, як цяпер спявае Паўлаў. Хлопцы і дзяўчаты праспявалі пару разоў асобна, а потым разам, і прагучала стройная тэрцыя. Лідар культавай групы адзначыў, што гэта было лепшае выкананне ў краіне.

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

РЕКЛАМА

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

Пасля выступу гурта імправізаваная аўтограф-сесія расцягнулася на дваццаць хвілін. Госці розных узростаў падыходзілі да музыкаў, фатаграфаваліся з імі і бралі аўтографы.

Аўтограф-сесія расцягнулася на дваццаць хвілін

Аўтограф-сесія расцягнулася на дваццаць хвілін

Як распавёў Піт Паўлаў, упершыню ён быў у Баранавічах яшчэ падлеткам, калі ўдзельнічаў у спаборніцтвах па барацьбе, на якіх заняў першае месца. Пасля некалькі разоў прыязджаў ужо як удзельнік N.R.M. Лідар гурта прызнаўся, што яму, на жаль, не давялося добра вывучыць горад, аднак тут у яго была невялікая экскурсія па злачных месцах:

– Я ў Баранавічах аднойчы ўначы ездзіў на БМВ. У нас зламалася машына, калі мы ехалі з Польшчы. Мы былі за гадзіну язды да хаты, і нас выратавалі хлопцы з Жамчужнага. Была цэлая начная прыгода, а адзін з іх, маленькі такі, па мянушцы Пуцін, крыху падобны на прэзідэнта Расіі, пасадзіў мяне за стырно свайго БМВ, таму што ён сам быў выпіўшы. Мы ездзілі па Баранавічах ўначы па злачных месцах.

Піт адзначыў, што N.R.M. з радасцю выступіць у Баранавічах яшчэ раз.

N.R.M. у Баранавічах

N.R.M. у Баранавічах

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up