Автор: Руслан Равяка

11:08, 27 ноября 2014

Спадчына

remove_red_eye 1581

50 год таму пад Баранавічамі застрэлілі старшыню калгаса Вільчкоўскага

27 лістапада 1964 года на калгасным сходзе ў вёсцы Малая Сваротва ён быў забіты стрэлам праз акно.

Багуслаў Вільчкоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1928 года ў сям’і памешчыка ў в. Пагулянка. У верасні 1939 года яго бацькі перайшлі на бок Савецкай улады і пазбеглі рэпрэсій. Падчас вайны 14-гадовы Багуслаў быў сувязным партызанскага атрада, удзельнічаў у падрывах чыгуначнага маста, варожых эшалонаў.

Пасля вайны працаваў конюхам у калгасе «Іскра». Жыў у вёсцы Малая Сваротва Баранавіцкага раёна. Уступіў у ВКП(б)/КПСС. Гэта змяніла яго лёс – хутка Багуслава прызначылі брыгадзірам, а ў 1959 годзе вылучылі на пасаду старшыні калгаса.

Вільчкоўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, членам рэвізійнай камісіі Брэсцкай абласной партыйнай арганізацыі.

РЕКЛАМА

Увечары 27 лістапада 1964 года ён выступаў на партыйным сходзе ў вёсцы Малая Сваротва, у памяшканні праўлення калгаса. Забойца падышоў да акна з боку вуліцы і стрэліў праз шкло ў старшыню. Ад атрыманых ранаў Вільчкоўскі сканаў.

Пра забойства было вядома нават на ўсесаюзным узроўні. Злачынства палічылі за напад на ўсю Савецкую ўладу.

На пошук забойцы ўлады кінулі ўсе спецслужбы, пазней затрымалі мясцовага калгасніка, які быў пакрыўджаны на старшыню калгаса. Ён прызнаўся ў злачынстве і быў асуджаны да смяротнага пакарання. Аднак многія вяскоўцы лічыць, што сапраўднага забойцу так і не знайшлі.

Мітынг падчас пахавання Багуслава Вільчкоўскага

Мітынг падчас пахавання Багуслава Вільчкоўскага. Фота з газеты Знамя коммунизма 3.12.1964

Багуслава Вільчкоўскага пахавалі на могілках вёскі Соргавічы.

У 1966 годзе Вільчкоўскаму пасмяротна прысвоілі званне Героя Сацыялістычнай Працы. У вёсцы Малая Сваротва, у будынку былой драўлянай канторы, дзе быў забіты старшыня, знаходзіцца цяпер музей імя Вільчкоўскага. Каля цэнтральнай сядзібы калгаса ўсталяваны бюст. Імем Багуслава Вільчкоўскага названа вуліца ў Баранавічах.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up