Новости / Экономика

Чаму аўтамабільнае паліва ў Польшчы таннее, а ў Беларусі не?

25.11.2014, 12:32 / remove_red_eye 150 / chat_bubble

Цяпер цэны на дызпаліва (ДП) у нашых суседзяў самыя нізкія за апошнія тры гады.

Зніжкі адбываюцца з-за падзення на сусветным рынку коштаў на нафту. Дзякуючы гэтаму падаюць і гуртовыя цэны на паліва, што дазваляе еўрапейскім кіроўцам запраўляцца танней.

Польскі аналітычны партал e-petrol.pl прагназуе далейшае паніжэнне цэнаў у нашых заходніх суседзяў.

Кошты на паліва ў Польшчы і Беларусі

РЕКЛАМА

27.08.2014

25.11.2014

Польшча

Беларусь

Польшча

Беларусь

А-98

$1,74

$1,5

А-95

$1,68

$1

$1,44

$1,06

ДП

РЕКЛАМА

$1,63

$1,03

$1,43

$1,08

Газ

$0,84

$0,57

$0,75

$0,57

За $1 27.08.14 у сярэднім давалі 3,2 злотых і 10370 рублёў, 25.11.14 – 3,4 злотых і 10790 рублёў.

Сярэднія цэны на паліва ў Польшчы на 25 лістапада. Скрын з сайта http://epoznan.pl/komunikacja-petroserwis

Сярэднія цэны на паліва ў Польшчы на 25 лістапада. Скрын з сайта http://epoznan.pl/komunikacja-petroserwis

 

Чаму ж у Беларусі кошты на аўтамабільнае паліва не зніжаюцца, калі ў свеце таннее нафта?

Як патлумачыў Intex-press эканаміст Леанід Заіка, у нашай краіне кошты на паліва рэгулююцца не рынкам, а дзяржаваю. Палову цаны на бензін, па словах эканаміста, у нас складае акцыз, за кошт якога фарміруецца бюджэт краіны.

Апошнія гады беларусы, запраўляючы машыну, аддавалі палову грошай як падатак, – лічыць Заіка. – Бензін мог бы каштаваць амаль у два разы танней, не дзесяць тысяч, а шэсць.

На сёння атрымалася, што розніца ў цане паміж беларускім і польскім палівам змяншаецца.

Беларускае кіраўніцтва цяпер патрапіла ў далікатную сітуацыю, – лічыць Леанід Заіка. – Раней нам тлумачылі, што чарговае падаражанне паліва адбылося з-за росту цэн на нафту і высокімі цэнамі на бензін у суседзяў. Цяпер лагічным было б знізіць кошт з 10 тысяч да сямі.

Але ў сапраўднасці цэны на бензін павышаліся ў нас, каб павысіць прыбытак бюджэту.

Таму, па словах эканаміста, зніжэнне коштаў на паліва ў Беларусі – гэта чыста палітычны чыннік. Калі ў Беларусі будзе рыначная эканоміка, тады і цэны на бензін і ДП будуць павышацца і паніжацца згодна з рынкам, як і адбываецца ва ўсім свеце.

Сярэднія цэны на паліва за 6 месяцаў у Польшчы. Скрын з сайта http://epoznan.pl/komunikacja-petroserwis

Сярэднія цэны на паліва за 6 месяцаў у Польшчы. Скрын з сайта http://epoznan.pl/komunikacja-petroserwis

Графік павышэння цэнаў на паліва ў Беларусі. Скрын з сайта Беларуснефть

Графік павышэння цэнаў на паліва ў Беларусі. Скрын з сайта Беларуснефть

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up