Автор: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

14:27, 5 ноября 2014

Общество

remove_red_eye 99

Станем за журналістыку і журналістаў разам!

5 лістапада ў свеце праходзіць кампанія "Станем за журналістыку!" Яна ладзіцца ўжо сёмы год запар з ініцыятывы Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ), асацыяваным сябрам якіх з'яўляецца ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

На сённяшні дзень ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” лічыць найвастрэйшай праблемай пераслед журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ і атрымліваюць за гэта вялікія штрафы і афіцыйныя папярэджанні.

РЕКЛАМА

 

Мы стаім за правы Алеся Дзянісава, Андрэя Мялешкі, Алеся Залеўскага, Марыны Маўчанавай, Алеся Буракова, Міхаіла Аршынскага, Аліны Літвінчук, Віталя Сямашкі, Юрыя Дзешука, Яўгена Скрабца, Мікалая Бянько, Юліі Сівец, Святланы Сцяпанавай, Алены Сцяпанавай, Максіма Хлябца і многіх іншых журналістаў, аштрафаваных і папярэджаных за прафесійную дзейнасць.

ГА “БАЖ” прапануе калегам некалькі спосабаў далучыцца да кампаніі — як online, так і offline.

З 5 лістапада да канца гэтага месяца ў офісе ГА “БАЖ” (Мінск, вул. Камсамольская, 7-32) будзе стаяць шчыт з выявай журналіста-вязня, які “друкаваўся на замежных сайтах”, “выступаў на замежным ТБ і радыё” і за гэта быў пакараны. Запрашаем усіх ахвотных адчуць сябе “ў скуры” беларускага журналіста і сфатаграфавацца на памяць – для сябе і для гісторыі.

Станем за журналістыку разам!

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up