Новости / Общество

У Баранавічах ушанавалі памяць рэпрэсаваных

30.10.2014, 15:07  / remove_red_eye 151   / chat_bubble0

Актывісты запалілі знічкі каля мемарыяла ахвярам савецкіх рэпрэсій.

Некалькі чалавек прыйшлі 29 кастрычніка да мемарыяла ў выглядзе крыжа, каб ушанаваць памяць расстраляных камуністамі дзеячаў беларускай культуры.

Удзельнікі акцыі памяці зачыталі вершы расстраляных паэтаў

Удзельнікі акцыі памяці зачыталі вершы расстраляных паэтаў

– Гэта вельмі сумная дата для кожнага беларуса, таму што ў адну ноч 1937 года савецкія чакісты расстралялі больш за сотню нашых выбітных суайчыннікаў – паэтаў, мастакоў, навукоўцаў. Сярод іх былі і Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот, Алесь Дудар. Праз мэтанакіраванае вынішчэнне ўсяго нацыянальнага бальшавікі адкінулі развіццё беларускай культуры на цэлыя дзесяцігоддзі, – сказала адна з актывістаў Анжаліка Камбалава.

Дарэчы, гарадскія ўлады адмовілі Анжаліцы ў правядзенні пікета памяці ахвярам палітычных рэпрэсій.

Темы:
Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up