Автор: Аляксей БЕЛЫ

10:58, 29 октября 2014

Культура

remove_red_eye 255

Музей Бібліі адкрыўся ў Баранавічах

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі” адкрылася ў Баранавіцкім катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага.

Каля сотні жыхароў горада і раёна наведалі экспазіцыю, якая адкрылася 11 кастрычніка. Сярод іх – супрацоўнікі бібліятэк, музея, манахі, сябры клуба “Шалом”, навучэнцы нядзельнай школы, журналісты.

Аўтар ідэі, што ўвасобіў яе ў жыццё – вядомы фотамайстар Карнэлій Консек, з выставамі якога ўжо не раз знаёміліся жыхары нашай краіны і замежжа. Тэмай яго чарговага праекта стала Кніга кнігаў – Біблія. Карнэлію Консеку хацелася рэалізаваць задуманае яшчэ і таму, што сёлета ён наведаў Святую Зямлю і імкнуўся падзяліцца сваімі ўражаннямі з патэнцыйнымі наведвальнікамі экспазіцыі.

 

РЕКЛАМА

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі”

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі”

Нават той, хто апынуўся тут выпадкова, у гэтых залах нібыта далучаецца да Вечнага. Зрэшты, выпадковых людзей тут і не бывае. Людзей у першай зале сустракае ціхая музыка і словы Рамана Брандштэтэра, польскага пісьменніка, драматурга і біблеіста, якія накладаюцца на мелодыю: ”Будзеш нястомна чытаць Біблію. Будзеш любіць яе больш, чым бацькоў… Ніколі не разлучышся з ёю.” Шматлікія экспанаты даюць уяўленне, як і ў якіх умовах стваралася Біблія, як Слова разыходзілася па свеце.

Тут ёсць магчымасць патрымаць у руках Святую кнігу, выдадзеную ў самых розных краінах свету на розных мовах. Ёсць выданні з Грэцыі, Кітая, Іспаніі, краін Афрыкі, ёсць нават Біблія для сляпых.

 

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі”

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі”

У экспазіцыі – сюжэты на біблейскія тэмы, карта магчымага выхаду Маісея з Егіпта, дзесяць запаведзяў, размешчаных на стылізаваным пад камень матэрыяле, кавалачкі скруткаў, на якіх пісалася Біблія.

Людзі з цікавасцю наведваюць экспазіцыю, тут у іх ёсць магчымасць больш даведацца пра Слова Божае, пра Кнігу, у якой цудоўна спалучаецца проза, паэзія, летапісы і прароцтвы, – гаворыць Карнэлій Консек.

 

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі”

Пастаянная экспазіцыя “Дарогаю Бібліі”

У адной з залаў ляжыць скрутак, на які моладзь перапісвае Біблію. Няхай не на пергаменце і нават не на папірусе, як гэта рабілася раней. Але скрутак паперы, на якім наведвальнікі пакідаюць словы Бібліі, напісаныя сваёй рукою, сведчаць пра тое, што людзі неабыякава ставяцца да Божага Слова, што для іх важна разуменне гэтай адзінай і непаўторнай Кнігі.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up