Новости / Культура

Ізраільскі мастак Андрыян Жудро прыехаў у Баранавічы на закрыццё сваёй выставы

29.10.2014, 16:13 / remove_red_eye 124 / chat_bubble

Сустрэча нашага земляка і яго жонкі, старшыні аб’яднання мастакоў Ізраіля Ганны Зарніцкай з прадстаўнікамі клуба яўрэйскай культуры “Шалом” адбылася ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея 28 кастрычніка.

Так супала, што гэта быў апошні дзень работы выставы гэтых творцаў і фотамастака з Ізраіля, ураджэнца Мінска Аліка Замосціна, што была адкрыта 26 верасня ў нашым горадзе. Больш таго, Андрыян Жудро, які нарадзіўся і пэўны час пражыў ў Баранавічах, у гэты дзень святкаваў свой дзень нараджэння.

 

Ганна Зарніцкая

РЕКЛАМА

Ганна Зарніцкая

У сяброў клуба было шмат пытанняў да мастакоў. Разглядаючы работы, жыхары горада цікавіліся паходжаннем сюжэтаў. Калі побач з адным з палотнаў размова пайшла пра жыццё бедуінаў, узнікла пытанне – а як яны шукаюць ваду ў пустыні, ці пускаюць каго іншага ў свой зачынены свет? Вядома ж былі пытанні, як Андрыян увогуле патрапіў у Ізраіль, на што быў адказ: ”Я апынуўся ў гэтай краіне, калі мне споўнілася 33 гады. Доўга шукаў сябе там, знайшоў і ў рэшце рэшт вярнуў сябе сюды, няхай і ў выглядзе сваіх карцін…”

Сустрэча нашага земляка з прадстаўнікамі  клуба яўрэйскай культуры “Шалом”

Сустрэча нашага земляка з прадстаўнікамі клуба яўрэйскай культуры “Шалом”

Нямала пытанняў было і да Ганны Зарніцкай, якая, нарадзіўшыся ў Іркуцку, таксама шмат год жыве ў Ізраілі. Ганна паведаміла, што ў снежні ў Ізраілі адкрываецца яе чарговая з Андрыянам выстава, якая атрымае назву “Ён і Яна”.

Шмат шчырых слоў было сказана ў гэты дзень у гонар свайго вучня Андрыяна яго настаўніцай, вядомай баранавіцкай мастачкай Надзеяй Бранавец.

 

Сам Андрыян адзначыў, што вельмі шануе гісторыю сваёй радзімы і сваёй сям’і. Знайшоў блізкую радню ў польскім Кракаве, ведае, што яго дзеда закатавалі фашысты ў Калдычэва, што адзін з яго прадзедаў па прозвішчы Грын таксама быў мастаком (адна з работ гэтага суродзіча і цяпер захоўваецца ў доме Жудро ў Баранавічах). Радуецца, што бацькі (якія пражываюць у Баранавічах) жывыя і здаровыя ды могуць дазволіць сабе выбрацца не толькі на рыбу, а і на паляванне.

 

Сустрэча нашага земляка з прадстаўнікамі  клуба яўрэйскай культуры “Шалом”

Сустрэча нашага земляка з прадстаўнікамі клуба яўрэйскай культуры “Шалом”

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up