Новости / Культура

29 кастрычніка – Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій

29.10.2014, 16:27  / remove_red_eye 239   / chat_bubble0

29 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай турмы НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Каля Крыжа ахвярам рэпрэсій у Баранавічах, а таксама ў Курапатах, Лошыцы, Трасцянцы ды іншых месцах масавых расстрэлаў у гэты дзень пройдуць акцыі ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму.

Даведка

Беларускія паэты, расстраляныя ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года:

Якаў Бранштэйн, 40 г.

Віктар Вайноў, 33 г.

Анатоль Вольны, 35 г.

Платон Галавач, 34 г.

Алесь Дудар, 33 г.

Хацкель Дунец, 40 г.

Міхась Зарэцкі, 36 г.

Васіль Каваль, 30 г.

Язэп Каранеўскі, 50

Майсей Кульбак, 41 г.

Аляксей Кучынскі, 45 г.

Саламон Левін, 25 г.

Юрка Лявонны, 29 г.

Валер Маракоў, 28 г.

Зяма Півавараў, 27 г.

Васіль Сташэўскі, 42 г.

Ізя Харык, 41 г.

Пятро Хатулёў, 25 г.

Міхась Чарот, 40 г.

Макар Шалай, 31 г.

Павал Шастакоў, 38 г.

Арон Юдэльсон, 30 г.

У наступную ноч забілі Тодара Кляшторнага і Юлія Таўбіна.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up