Новости / Общество

У Беларусі адкрываюцца польскія візавыя цэнтры

28.10.2014, 14:01 / remove_red_eye 98 / chat_bubble

Гэта дазволіць падаваць заяўкі на візу і пашпарт, не наведваючы асабіста консульства ці амбасаду.

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, віцэ-міністр замежных спраў РП Томаш Арлоўскі і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас сустрэчы 25 кастрычніка дамовіліся адкрыць у нашай краіне польскія візавыя цэнтры.

Мы атрымалі ад беларускіх уладаў пісьмовую згоду на адкрыццё візавых цэнтраў, – паведаміў Арлоўскі. – Цяпер усё будзе залежаць ад польскіх уладаў, дзе, калі і як мы іх створым.

На думку Арлоўскага, такія цэнтры паспяхова працуюць ва Украіне і ў Расіі.

РЕКЛАМА

Мы ведаем, што гэта значна аблегчыць нам выдачу візаў, – дадаў ён. – Падобную практыку ў Беларусі ўжо рэалізавала Вялікабрытанія.

Польскі чыноўнік падкрэсліў, што польскія консульствы ў нашай краіне выдаюць больш за палову ўсіх шэнгенскіх візаў, што афармляюцца ўсімі краінамі ЕС для беларусаў.

Пакуль размова ідзе пра 2-3 візавыя цэнтры. Наколькі павысяцца выдаткі для беларусаў пры атрыманні візаў праз такія цэнтры, пакуль невядома.


Даведка

Візавы цэнтр – гэта аўтсорсінгавае камерцыйнае прадпрыемства, якое дазваляе падаць заяўку на візу і атрымаць пашпарт без неабходнасці самому наведваць консульства.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up