Новости / Общество

У Беларусі з’явяцца новыя ўзнагароды і званні

23.10.2014, 13:50 / remove_red_eye 76 / chat_bubble

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ прыняла законапраект аб папраўках у некаторыя законы па пытаннях удасканалення сістэмы дзяржаўных узнагарод.

Як паведамляе БЕЛТА, дакумент прадугледжвае ўвядзенне такіх узнагарод, як ордэн Працоўнай Славы, медаля «За ўратаванае жыццё». Пры гэтым, згодна з законапраектам, па значнасці ўзнагарод новы ордэн будзе на чацвёртым месцы пасля звання “Герой Беларусі”, ордэна Айчыны і ордэна Вайсковай Славы. А медаль “За ўратаванае жыццё” ўводзіцца для таго, каб размежаваць мужнасць і адвагу пры выкананні воінскіх, службовых ці грамадзянскіх абавязкаў з выратаваннем людзей на вадзе і пры надзвычайных сітуацыях (катастрофы і г.д.).

Акрамя званняў “Народны паэт Беларусі”, “Народны пісьменнік Беларусі”, “Народны артыст Беларусі” і “Народны мастак Беларусі” плануецца ўвесці званні “Народны ўрач Беларусі” і “Народны настаўнік Беларусі”. Іх будуць прысвойваць тым, хто мае стаж не меней за 20 год і за 5 год да гэтага ўжо атрымаў званне заслужанага ўрача ці настаўніка.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up