Новости / Происшествия

У Баранавічах махляры пад выглядам журналістаў абрабавалі пенсіянерку

23.10.2014, 15:25 / remove_red_eye 78 / chat_bubble

Аферысты прадставіліся 88-гадовай жанчыне карэспандэнтамі мясцовай газеты.

Як паведамілі «ІР» у Баранавіцкім ГАУС, 22 кастрычніка дзве жанчыны шляхам падману трапілі ў кватэру да састарэлай бабулі і ўкралі ў яе 15 мільёнаў рублёў.

Злачынцы спачатку спрабавалі датэлефанавацца да пенсіянеркі праз дамафон, аднак тая не здымала трубку. Тады аферысткі набралі нумар кватэры суседзяў, і яны без пытанняў адкрылі дзверы ў пад’езд, – расказала прэс-афіцэр Баранавіцкага ГАУС Вольга Сакута.

Потым махляркі падняліся ў патрэбную кватэру, прадставіліся сталай жанчыне супрацоўнікамі мясцовай газеты і расказалі аб «неўзабаве маючай адбыцца дэнамінацыі».

РЕКЛАМА

«Журналісткі» прапанавалі старой жанчыне абмяняць грошы, якія збірала на сваё пахаванне, на новыя купюры – бабуля пагадзілася. І пакуль госці нібы перапісвалі нумары старых банкнотаў, пенсіянерка пайшла зрабіць ім гарбаты. Аднак вярнуўшыся, ужо не ўбачыла ні грошай, ні «карэспандэнтаў», – падагульніла Вольга Сакута.

У міліцыі нагадваюць, што не варта адмыкаць дзверы незнаёмым людзям, каб не стаць ахвяраю злачынства.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up