Сайт Intex-press прызналі лепшым сярод сайтаў рэгіянальных беларускіх газет
Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя Масмедыі" прысудзіла першае месца нашаму сайту на конкурсе «Лепшая рэгіянальная газета 2014 года».
Два журналісты газеты Intex-press – Арцём Гарбацэвіч і Вольга Шыракаступ – сталі першымі ў намінацыі «Соцыум. Грамадская журналістыка».
Другое месца заняла Людміла Сцяцко ў намінацыі «Лепшае журналісцкае раследаванне і зваротная сувязь з чытачамі». Аляксандр Трыпуцька і Арцём Гарбацэвіч сталі другімі ў намінацыі «Лепшы відэаматэрыял на сайце газеты».
Журналістка Вольга Шуманская, якая цяпер працуе ў газеце Intex-press, заняла першае месца ў намінацыі «Гісторыя і краязнаўства» за матэрыялы, напісаныя падчас работы ў іншым выданні.
Комментарии
Правила комментирования