Новости / Общество

Колькасць супрацоўнікаў у адукацыі Брэсцкай вобласці скарацілася адразу на 600 чалавек

18.10.2014, 16:39 / remove_red_eye 0 / chat_bubble

Чаму з адукацыі ўцякаюць кадры?

Па звестках Белстата, за жнівень у галіне адукацыі Брэсцкай вобласці працаўладкаваліся 1259 чалавек, звольніліся – 1862. Між тым за восем гадоў, з 2005 па 2013 год, колькасць занятых у адукацыі вобласці памешылася на 2800 чалавек – з 67 тысяч да 64,2 тысячы.

Чыноўнікі тлумачаць такую «цякучку» рэарганізацыяй школаў і нізкім прэстыжам прафесій настаўніка і выхавацеля. Як расказала «ІР» намесніца начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Чоўжык, скарачэнне супрацоўнікаў у адукацыі выклікана цэлым шэрагам чыннікаў.

Кожны год з працы сыходзіць пэўная колькасць пенсіянераў – некаторыя з іх і так працуюць ужо пасля дасягнення 55 гадоў. Дабавім сюды і маладых спецыялістаў, якія, шчыра кажучы, не заўсёды прагнуць заставацца ў школах пасля двух гадоў адпрацоўкі. А яшчэ настаўніцы і выхавацельніцы, якія сыходзяць у дэкрэт… Адсюль і маем адмоўную статыстыку. Таксама кожны год праводзіцца рэарганізацыя школаў, дзе вучыцца маленькая колькасць вучняў – сёлета ў вобласці іх закрылі 18. У 11 з іх вучылася менш за 25 вучняў. Настаўнікі гэтых школ атрымліваюць месца працы, але хтосьці вырашае пакінуць адукацыю, – патлумачыла Ірына Чоўжык.

РЕКЛАМА

Пакуль што маштабы праблемы бачацца чыноўніцы не крытычнымі і вырашальнымі.

Канечне, хацелася б больш спецыялістаў-матэматыкаў, фізікаў, інфарматыкаў, настаўнікаў замежных моваў. Але пакуль што, пры патрэбе, выкладчыкі проста працуюць больш, чым на адну стаўку, замяняючы такім чынам недахоп калегаў. Магу запэўніць, што ўрокі ніколі не адмяняюцца. Мяркую, што мы павінны ўрэшце падняць прэстыж настаўніцкай і выхаваўчай працы, каб выпускнікі з большай ахвотай ішлі выкладаць не толькі ў буйных гарадах, а таксама і на перыферыі, – падкрэсліла Ірына Чоўжык.

Што да Баранавіч, то ў нас, як расказала начальніца аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама Алена Салавей, сітуацыя з кадрамі больш-менш стабільная.

Сапраўды, адмоўная дынаміка з кадрамі ў адукацыі існуе, аднак у горадзе ўсё нармальна – школы і садкі забяспечаны настаўнікамі. Ёсць, праўда, патрэба ў памочніках выхавацельніц. Зараз спрабуем вырашыць і гэтую праблему.

Колькасць прынятых і зволеных працаўнікоў Брэсцкай вобласці ў некаторых галінах за жнівень 2014 года

Даведка

Колькасць вучняў ва ўстановах сярэдняй адукацыі з 1990 па 2013 год скарацілася з палутара мільёнаў да прыблізна 930 тысяч чалавек. У сістэме дашкольнага выхавання дынаміка таксама адмоўная – у параўнанні з 1990 годам колькасць дзяцей скарацілася на 34,5% і цяпер складае толькі 398 тысяч.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up