Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ Аляксандр ТРЫПУЦЬКА

11:54, 16 октября 2014

Общество

remove_red_eye 97

Баранавіцкія пейнтбалісты пачалі рыхтавацца да серыі буйных тактычных спаборніцтваў

Адзіная прафесійная пейнтбольная каманда Баранавіч B-Zone пачала падрыхтоўку да вялікіх гульняў, якія адбудуцца ў лістападзе ў Лепелі і  збяруць прыкладна 500 чалавек.

У суботу, 11 кастрычніка, на закінутай вайсковай базе на другіх Траццяках прайшла «абкатачная» гульня, у якой сябры каманды B-Zone гулялі разам з усімі ахвотнымі, якія павінны былі ўзяць толькі грошы на пейнтбольныя «патроны» і красоўкі, астатняе абмундзіраванне выдаваў клуб.

Каманда Жоўтых у адным з будынкаў закінутай вайсковай часці

Каманда Жоўтых у адным з будынкаў закінутай вайсковай часці

РЕКЛАМА

Аднаму з удзельнікаў гульні патрапілі ў галаву

Аднаму з удзельнікаў гульні патрапілі ў галаву

Зялёны хаваецца за будынкам

Зялёны хаваецца за будынкам

– Мы хочам паказаць людзям, што для адпачынку на выходных зусім неабавязкова выпраўляцца ў бліжэйшую краму за алкаголем, і адначасова шукаем новых сяброў у клуб, якім падабаецца актыўнае баўленне часу, – расказаў «ІР» генерал клуба B-Zone Вячаслаў Радомскі перад гульнёй.

У гульні ўдзельнічаюць некалькі дзяцей

У гульні ўдзельнічаюць некалькі дзяцей

Сябры каманды B-Zone фіксуюць выдачу амуніцыі

Сябры каманды B-Zone фіксуюць выдачу амуніцыі

Пейнтбольная экіпіроўка

Пейнтбольная экіпіроўка

Потым удзельнікі падзяліліся на дзве каманды і пачалі «ваяваць», адпрацоўваючы захоп і абарону будынкаў. Як патлумачыў Вячаслаў Радомскі, тактычныя дзеянні маюць вырашальнае значэнне ў прафесійным пейнтболе, дзе гульні часта цягнуцца па некалькі гадзін.

Аднаму з юных пейнтбалістаў дапамагаюць апрануць маску

Аднаму з юных пейнтбалістаў дапамагаюць апрануць маску

РЕКЛАМА

Гулец выбірае пазіцыю

Гулец выбірае пазіцыю

Хлопцы правяраюць зброю перад гульнёй

Хлопцы правяраюць зброю перад гульнёй

Каманда Жоўтых штурмуе будынак

Каманда Жоўтых штурмуе будынак

Темы:
Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up