Новости / Культура

У Баранавічах паказалі лепшую сусветную драму аб смяротным пакаранні

13.10.2014, 15:32 / remove_red_eye 116 / chat_bubble

У пятніцу, 10 кастрычніка, у офісе эколага-краязнаўчага аб’яднання "Неруш" адбыўся паказ знакамітай амерыканскай кінакарціны “12 раз'юшаных мужчын” у перакладзе на беларускую мову.

Андрэй Кім, рэжысёр і кіраўнік адзінага прафесійнага аб’яднання агучкі на беларускую мову “КінаКонг” правёў майстар-клас і прэзентацыю адной з прац суполкі. Як расказаў Андрэй, у беларускім пракаце і кінатэатрах няма фільмаў, прафесійна перакладзеных і агучаных па-беларуску. Таму “КінаКонг” мае на мэце папулярызацыю іншамоўных кінакарцін на роднай мове сярод беларусаў.

Фільм “12 раз’юшаных мужчын” быў абраны нездарма. Гэта класіка сусветнага кінематографа. Рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праве лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі і з’яўляецца абавязковым для вывучэння ў кінаакадэміях ва ўсім свеце. Кінастужка займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі інстытут кінамастацтва).

 

РЕКЛАМА

Рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праве лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі .

Рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праве лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, мае найвышэйшыя рэйтынгі .

“12 раз’юшаных мужчын” – гэта гісторыя аб тым, як 12 прысяжных павінны вырашыць, ці забіваў падсудны — падлетак з трушчобаў – свайго бацьку. Калі яго вінаватасць прызнаюць, хлопца чакае электрычнае крэсла, калі не – вызваленне. Згодна з законам рашэнне павінна быць прынята адзінагалосна. Справа здаецца відавочнай, 11 чалавек галасуюць “за” вінаватасць, але адзін выказвае сумнеў і прапануе абмеркаваць усё яшчэ раз…

Фільм вучыць таму, што жыццё – гэта найвышэйшая каштоўнасць і ніхто не мае права пазбавіць чалавека жыцця, нават дзяржава.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі прайшоў 5–10 кастрычніка. Наша краіна з’яўляецца адзінай у СНД, дзе існуе магчымасць пакарання смерцю. За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі штогод прыгаворваюцца да расстрэлу ад 2 да 9 чалавек.

Асуджаны можа прасіць аб памілаванні, г.з. замяніць расстрэл на пажыццёвае зняволенне, але вядома толькі аб адным памілаванні за ўсе гады праўлення Аляксандра Лукашэнкі.

10 кастрычніка адбыўся паказ знакамітай амерыканскай кінакарціны “12 раз'юшаных мужчын” у перакладзе на беларускую мову.

10 кастрычніка адбыўся паказ знакамітай амерыканскай кінакарціны “12 раз’юшаных мужчын” у перакладзе на беларускую мову.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up