Новости / Общество

Сем’і Рубахіных і Ліцкевічаў з Баранавіч шукаюць сваякі з Польшчы

13.10.2014, 23:32 / remove_red_eye 86 / chat_bubble

З’ехаўшыя пасля вайны ў Польшчу людзі спрабуюць нанова навязаць кантакты з роднымі.

Агнешка Рубахін спрабуе знайсці сваякоў з боку дзеда – Рубахіна Івана Тарасавіча. Яна піша, што Іван РУБАХІН быў беларусам, жанатым на Рубахінай Кацярыне Іванаўне (дзявочае прозвішча ЛІЦКЕВІЧ) з Новай Мышы. Бацька Кацярыны – Ліцкевіч Іван Вікенцьевіч.

Рубахіны жылі да вайны і пасля яе ў Баранавічах. Іван Рубахін памёр у нашым горадзе ў 1948 годзе. Яго жонка выехала ў пачатку 60-х у Польшчу.

Агнешка Рубахін прагне знайсці кантакты сваіх крэўных, што засталіся ў Баранавічах, ці асобаў, якія былі знаёмыя з гэтымі сем’ямі.

РЕКЛАМА

Агнешцы можна напісаць на электронны адрас: agatinka0501@gmail.com ці звярнуцца ў рэдакцыю.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up