Новости / Культура

Як агучваецца кіно, раскажуць і пакажуць у Баранавічах

10.10.2014, 16:29 / remove_red_eye 76 / chat_bubble

У пятніцу, 10 кастрычніка, у офісе «Неруша» кожны жадаючы зможа даведацца, як па-беларуску агучваюцца фільмы, а пасля паглядзець фільм «12 раз'юшаных мужчын».

Пра тое, як агучваюцца фільмы, гасцям сустрэчы раскажа рэжысёр і кіраўнік перакладаў і агучвання фільмаў на беларускую мову Андрэй Кім. Ён агучыў на беларускую мову фільмы: «Forrest Gump» («Форэст Гамп»), «To End All Wars» («Каб скончыць войны»), «The Patriot» («Патрыёт»), «Amazing Grace» («Цудоўная грацыя») і іншыя.

Сустрэча пачнецца ў 20.00, па адрасе: вул. Паўлава, 12. Уваход вольны.

РЕКЛАМА

«12 раз’юшаных мужчын» — класіка сусветнага кінематографа. Гэты рэжысёрскі дэбют Сідні Люмэта па праве лічыцца адной з лепшых карцін стагоддзя, фільм мае найвышэйшыя рэйтынгі і абавязковы для вывучэння ў кінаакадэміях усяго свету. Займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі AFI (Амерыканскі інстытут кінамастацтва).

У 2007 годзе Мікіта Міхалкоў зняў рэмэйк «12». 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up