Новости / Культура

У Баранавічах адбудзецца прэзентацыя кнігі “1939 год і Беларусь: забытая вайна”

10.10.2014, 12:53 / remove_red_eye 199 / chat_bubble

Кніга, напісаная колішнім выкладчыкам БарДУ Анатолем Трафімчыкам, будзе прадстаўлена гараджанам 15 кастрычніка.

Імпрэза пройдзе ў рамках чарговых заняткаў курсаў “Мова нанова – Баранавічы” ў 18:30 па адрасе: вул. Паўлава, 12 (офіс “Неруша”).

Верасень 1939 года – гэта бурлівы час не толькі для народаў міжваеннай Польскай Рэспублікі. Ён закружыў у сваім віры ўвесь глобус, – тлумачыць Анатоль Трафімчык. – Але так сталася, што менавіта на беларускіх землях ці вакол іх адбываліся асноўныя падзеі. На жаль, відавочныя рэчы, спароджаныя вераснем 1939 года, сучасныя беларусы не могуць асэнсаваць і усвядоміць.

У кнізе выстаўлены шэраг фактаў, якія не заўсёды ўпісваюцца ў перапісаную за савецкім часам гісторыю:

РЕКЛАМА

– Беларусь і беларускі народ прымаюць удзел у Другой сусветнай вайне з першых яе хвілін – “заходнікі” ад нападу Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 года і грамадзяне БССР ад 17 верасня таго ж года.

– Нямецкія бомбы ўпалі на галовы жыхароў Беларусі ўпершыню з наступленнем вермахта на Польшчу, г.зн. у тым жа верасні 1939 года.

– Першыя крывавыя сутычкі з нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі адбыліся зноў-такі ў верасні 1939 г.

– Чырвоная Армія і вермахт паспелі праліць кроў сваіх салдат таксама ў верасні 1939 г. на заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх рубяжах.

– У польскім паходзе Чырвоная армія праявіла прыкладна такую самую хуткасць, як праз два няпоўныя два гады супраць яе пройдзе вермахт.

– Падзел Польскай Рэспублікі Крамлём не ўспрымаўся як уз’яднанне Беларусі і Украіны, для бальшавікоў з іх ідэяй сусветнай рэвалюцыі гэта было заваяванне часткі Польшчы.

1939 год і Беларусь: забытая вайна

1939 год і Беларусь: забытая вайна

Читать также
Культура camera_alt

Барановичи в Instagram. Концерт Славы

9 часов назад remove_red_eye 1948
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up