Автор: БЕЛТА

0:09, 9 октября 2014

Общество

remove_red_eye 95

У Беларусі будзе адзін час з Масквой, як за СССР

Беларусь не будзе пераходзіць на зімовы час следам за Расіяй.

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Паводле слоў прэс-сакратара, на разгляд ва ўрад былі накіраваны аргументы спецыяльнай камісіі «за» і «супраць» пераводу стрэлак. «Гэтыя аргументы разгледжаны, прынята рашэнне не пераходзіць на зімовы час», – адзначылі ў прэс-службе.

Такім чынам, з апошніх выходных кастрычніка Польшчу мы будзем апярэджваць на дзве гадзіны, Літву, Латвію і Украіну — на гадзіну, а маскоўскі час цяпер заўсёды будзе супадаць з мінскім.

РЕКЛАМА

Раней аб недастатковасці падстаў для пераходу краіны на зімовы час заяўляў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

У Беларусі выпрацоўкай рэкамендацый па парадку вылічэння часу займаецца міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэння параметраў вярчэння Зямлі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, Мінэнерга, Нацыянальнай акадэміі навук і іншых зацікаўленых органаў кіравання і ўстаноў.

 

Беларусь адмовілася ад пераходу на сезонны час у 2011 годзе. Гэта рашэнне было прынята пастановай Саўміна ад 15 верасня 2011 года №1229 з мэтай забеспячэння на тэрыторыі рэспублікі ўзгодненага з дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага саюза вылічэння часу, а таксама поўнага выкарыстання светлага часу сутак, паляпшэння ўмоў працы і адпачынку насельніцтва рэспублікі. З 2011 года адмяніла сезонны перавод стрэлак і Расія. Аднак 1 ліпеня 2014 года Дзярждума Расійскай Федэрацыі прыняла рашэнне вярнуць у краіну зімовы час. Перавод стрэлак будзе праведзены 26 кастрычніка 2014 года. На расійскай тэрыторыі ўстанаўліваецца 11 часавых зон. Маскоўскі час будзе служыць зыходным пры вылічэнні мясцовага часу ў гэтых зонах.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up