Новости / Общество

Крывавы Месяц у рэжыме анлайн

8.10.2014, 14:43  / remove_red_eye 172   / chat_bubble0

Абсерваторыя ў Каліфорніі вядзе інтэрнэт-трансляцыю рэдкай астранамічнай з'явы.

Сёння жыхары Аўстраліі, Паўднёва-Заходняй Азіі і іншых часткак паўднёвага паўшар’я могуць назіраць рэдкі «крывавы» тып зацьмення Месяца.

Сваю назву астранамічная з’ява атрымала праз тое, што падчас яе поўнае зацьменне Месяца супадае з заходам ці ўзыходам Сонца, у выніку чаго з Зямлі відаць гульню чырвоных фарбаў на паверхні спадарожніка.

З тэрыторыі Беларусі назіраць крывавы Месяц немагчыма, аднак на старонцы каліфарнійскай абсерваторыі Грыфіту ў інтэрнэце вядзецца прамая трансляцыя поўнага зацьмення Месяца.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии