Новости / Общество

ФОТАФАКТ. Баранавіцкія падлеткі кампаніяй клаліся на зямлю ў цэнтры горада, каб здзівіць мінакоў

7.10.2014, 12:34 / remove_red_eye 147 / chat_bubble

Пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход.

Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы «планкінг» – флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. У дэбютнай акцыі пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. Як патлумачыў «ІР» адзін з удзельнікаў акцыі, школьнік Саша, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджан.

Цяпер модныя рознага кшталту флэшмобы — абліванне вадою, яшчэ штосьці. Таму людзі прызвычаіліся і здзівіць іх нечым вельмі складана. Але мы паспрабавалі і ў нас атрымалася — мінакі смяяліся, і некаторыя прапаноўвалі легчы побач з намі. Думаю, што ў будучыні прыдумаем штосьці новае і больш эпатажнае, – сказаў Саша.

РЕКЛАМА

Фота: Сацсетка ВКонтакте

Фота: Сацсетка ВКонтакте

Даведка

Сусветна вядомым планкінг стаў у 2009 годзе, калі ў прэсе з’явіліся звесткі аб тым, што некалькі брытанскіх дактароў атрымалі штраф за тое, што займаліся планкінгам на працы. Потым гэты флэшмоб распаўсюдзіўся па свеце і ў розных краінах атрымаў уласныя назвы, такія як «экстрэмальнае ляжанне», «прыкінься нежывым», «тварам уніз».

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up