Автор: Аляксей БЕЛЫ

15:31, 6 октября 2014

Политика

remove_red_eye 100

У Баранавічах прафсаюзныя актывісты правялі акцыю да Сусветнага дня барацьбы за годную працу і адпаведны заробак

Акцыя, якую арганізавалі баранавіцкія актывісты Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, прайшла 5 кастрычніка.

Летась пікет прафсаюзным актывістам не дазволіў гарвыканкам. Таму сёлета ўлёткі і газету “Рабочая салідарнасць” раздавалі жыхарам горада ў аўтобусах і на вуліцах.

Як расказаў “ІР” сябра Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык, людзі ў большасці сваёй прыязна ставіліся да ўдзельнікаў акцыі, задавалі пытанні, падтрымлівалі гутарку, бралі ўлёткі і газеты. Падчас такіх сустрэч адбываліся дыскусіі вакол праблемы кантрактнай сістэмы.

РЕКЛАМА

Улёткі ўтрымлівалі і інфармацыю, якая тычылася Дня настаўніка, што адзначаўся 5 кастрычніка. У прыватнасці, было пажаданне педагогам – больш увагі надаваць беларускай мове і нацыянальнай самабытнасці, а таксама выхоўваць дзяцей, якія адстойвалі б сваю думку.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up