Новости / Общество

Вакол Свяцілаўскага возера пілуюць вербы, каб пракласці залеўную каналізацыю

2.10.2014, 13:32 / remove_red_eye 121 / chat_bubble

Каля трох дзясяткаў вербаў уздоўж вуліцы Жукава пакладзены на алтар будаўніцтва ліўнёўкі.

– Усё хараство нашага мікрараёна – пад корань! Ніводнага дрэва не пакідаюць! – абуралася па тэлефоне мясцовая жыхарка Вольга, якая паведаміла пра праблему ў рэдакцыю «IP».

Такое адчуванне, што не дрэвы, а мяне тут паклалі – кажа жыхар Паўночнага мікрараёна Сяргей Вярбіла, чыё прозвішча ўтвараецца ад слова вярба.

Такое адчуванне, што не дрэвы, а мяне тут паклалі – кажа жыхар Паўночнага мікрараёна Сяргей Вярбіла, чыё прозвішча ўтвараецца ад слова вярба.

РЕКЛАМА

Вербы паміж вуліцай Жукава і Свяцілаўскім возерам ужо некалькі дзён пілуюць супрацоўнікі службы азелянення Баранавіцкай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Супрацоўнікі службы азелянення адпачываюць на фоне яшчэ не спілаваных вербаў.

Супрацоўнікі службы азелянення адпачываюць на фоне яшчэ не спілаваных вербаў.

Па словах інжынера па добраўпарадкаванні гэтай службы Наталлі Цімошчык, агулам спілуюць каля 30 дрэваў. На гэтым месцы плануецца пракласці залеўную каналізацыю, будаўніцтва якой рэалізоўваецца ў межах інвестыцыйнага праекта ТАА «Табак-Инвест», што недалёка ад гэтага месца, пры выездзе з Баранавіч на Мінск, будуе вялікі гандлёвы цэнтр. Праект будаўніцтва ўзгоднены з Упраўленнем архітэктуры Баранавіцкага гарвыканкама.

Дрэвам, якія сёння пускаюць пад пілы – прыкладна 35 – 40 гадоў. Па словах баранавіцкіх камунальнікаў, такія вербы лічацца ўжо старымі.

Вербы вакол Свяцілаўскага возера стваралі адметны, пазнавальны антураж мясцовасці.

Папілаваныя вербы ў Паўночным мікрараёне.

Папілаваныя вербы ў Паўночным мікрараёне.

Папілаваныя дрэвы выглядаюць чыстымі і здаровымі.

Папілаваныя дрэвы выглядаюць чыстымі і здаровымі.

На месцы маляўнічых вербаў  - цяпер адно пілавінне.

На месцы маляўнічых вербаў — цяпер адно пілавінне.

РЕКЛАМА

Новыя дрэвы на месцы спілаваных высаджвацца не будуць, бо, па словах Наталлі Цімошчык, гэта частка вуліцы ўвойдзе ў ахоўную зону будучай каналізацыі.

Пенсіянер Леанід Грачак любіў шпацыраваць пад вербамі, якіх ужо няма.

Пенсіянер Леанід Грачак любіў шпацыраваць пад вербамі, якіх ужо няма.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up