Автор: Аляксей БЕЛЫ

11:16, 2 октября 2014

Культура

remove_red_eye 87

У Баранавічы едуць сталічныя паэты

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін правядуць сустрэчы з баранавіцкімі прыхільнікамі паэзіі ў пятніцу, 3 кастрычніка.

Першая імпрэзa пачнецца ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на вул. Паркавай у 11.50, другая – у 17.30 у чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая. Як анансаваў мерапрыемства Эдуард Акулін, мерапрыемства пройдзе пад дэвізам: ”Восень. Вершы. Хараство”.

Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна, скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Паэт, перакладчык, эсэіст. У шэрагу яго кніг – “Вандроўнік”, “Над пляцам”, “Стомленасць Парыжам”…

Эдуард Акулін родам з вёскі Вялікія Нямкі Веткаўскага раёна, што на Гомельшчыне. Скончыў ГДУ імя Ф. Скарыны, працаваў у школе, часопісе “Полымя”. Бард, паэт, перакладчык. Сярод яго кніг паэзіі – “Крыло анёла”, “На каляды”, “Непрычалены човен”. Пабачылі свет і яго музычныя альбомы “Мая Крывія”, “На пачатку была Песня”.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up