Новости / Политика

Аблвыканкам зварот не задаволіў, але рашэнне ў адносінах да гарвыканкама прыняў

2.10.2014, 11:26 / remove_red_eye 83 / chat_bubble

Праваабаронца з Баранавіч Сяргей Гоўша атрымаў з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта Леаніда Цупрыка адказ на свой зварот, які датычыўся забароны Баранавіцкім гарвыканкамам на правядзенне 27 ліпеня гэтага года пікета ў старым парку і ўнясення змяненняў у рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года №1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Баранавічах”.

У адказе гаворыцца, што правядзенне пікета было забаронена па той прычыне, што заяўнікамі не выкананы патрабаванні часткі пятай артыкула 5 Закона аб масавых мерапрыемствах: у заяве нічога не было напісана пра меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства.

Акрамя таго, дамовы былі пададзеныя неадначасова з заявай, як таго патрабуе пункт 4 рашэння №1497. У сувязі з гэтым аблвыканкам лічыць, што пікет быў забаронены выканкамам на законных падставах. Але, як расказаў Сяргей Гоўша, ёсць Пастанова Саўміна РБ ад 5 сакавіка 2012 года №207 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерапрыемстваў і грамадскасці, згодна з якой ім неабходна дамовіцца аб узаемадзеяннях па ахове грамадскага парадку падчас правядзення мерапрыемства. А пра заяву ў міліцыю наконт правядзення пікета, згодна з Палажэннем, павінен быў паведаміць якраз Баранавіцкі гарвыканкам, прычым копію заявы павінны былі перадаць у ГАУС на працягу аднаго дня з моманту яе рэгістрацыі ў выканкаме. Улічыў гэту акалічнасць і Брэсцкі аблвыканкам, які ў адказе заяўляльніку паведамляе, што “Баранавіцкаму гарвыканкаму дадзена даручэнне прывесці рашэнне №1497 у адпаведнасць з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2012 года №207…”

Нагадаем, што пікет 27 ліпеня 2014 года арганізатары меркавалі правесці, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай даты – 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны і гэта дата была абвешчана Днём Незалежнасці.

РЕКЛАМА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up