Новости / Культура

Выставу нашага земляка прывезлі з Ізраіля ў Баранавічы

26.09.2014, 17:35 / remove_red_eye 137 / chat_bubble

Выстава мастацкіх работ ураджэнца нашага горада Андрыяна Жудро, а таксама яго жонкі Ганны Зарніцкай і фотамастака Аліка Замосціна, які нарадзіўся ў Мінску, адкрылася 26 верасня ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея.

Больш за два месяцы таму работы гэтых творцаў былі прадстаўлены ў сталічным гістарычным музеі, і вось, як і абяцаў Андрыян, экспазіцыя пераехала ў Баранавічы. Андрыян Жудро нарадзіўся і вырас у нашым горадзе. Яго жонка, Ганна Зарніцкая, родам з Іркуцка. А звёў іх лёс у далёкім ад нас Ізраілі, дзе Ганна – старшыня аб’яднання мастакоў гэтай краіны. Выстава атрымала назву “Вобразы і ўражанні”. На самой справе гэта так. На палотнах – вобразы гэтай цікавай краіны, людзі, прырода, жыццё.

 

Бацька мастака – Вячаслаў Жудро – на выставе работ сына

РЕКЛАМА

Бацька мастака – Вячаслаў Жудро – на выставе работ сына

Як расказвае маці мастака Святлана Аляксандраўна Жудро, прага да прыгожага ў Андрыяна была з дзяцінства. І бацькі заахвочвалі яго да гэтага: набывалі пэндзлі, фарбы, палотны… А ў Ізраілі атрымаўся плённы тандэм – Андрыяна і Ганны. Яны добра дапаўняюць і разумеюць адзін аднаго. Да таго ж сын шмат чаго “атрымаў у спадчыну” ад такіх баранавіцкіх мэтраў, як Уладзімір Рамейка, Надзея Бранавец. Ды і бацька Андрыяна Вячаслаў нядрэнна малюе і адмыслова рэжа па дрэве.

 

Маці Андрыяна Жудро – Святлана Аляксандраўна (злева)

Маці Андрыяна Жудро – Святлана Аляксандраўна (злева)

Адзін з наведвальнікаў выставы, Юрый Азараў, адзначыў, што работы вельмі цікавыя, яны ўражваюць філасофскім сэнсам. “Іх трэба глядзець уважліва, без паспешнасці, тады атрымаеш асалоду,” – падкрэсліў ён.

 

Наведвальнікі з зацікаўленасцю разглядалі працы мастакоў

Наведвальнікі з зацікаўленасцю разглядалі працы мастакоў

Выстава будзе працаваць да 28 кастрычніка.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up