Новости / Экономика

У Беларусі павысіліся тарыфы на паслугі электрасувязі

25.09.2014, 15:28  / remove_red_eye 171   / chat_bubble0

У Беларусі амаль на 20% павышаны тарыфы на паслугі электрасувязі.

Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі ад 19 верасня 2014 года № 66.

Штомесячная абанементная плата для фізічных асоб за пераведзены на пагадзінную аплату тэлефон павялічана на 19,7% да 17650 рублёў. Пагадзінная плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння вырасла на 19,9% да 44,6 рубля. Абанементная плата за не пераведзены на пагадзінную сістэму аплаты размоў тэлефон складзе 24 950 рублёў (на 19,7% больш). Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў у стацыянарнай сетцы складзе 89,4 (на 9,8% больш).

Для юрыдычных асоб штомесячная абанементная плата павышана на 17,5% да 21500 рублёў за пераведзены і 40700 рублёў за не пераведзены на пагадзінную аплату тэлефон. Пагадзінная плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння павялічана на 23,3% да 74 рублёў. Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў складзе 105 рублёў (на 14,1% больш).

Дакумент набывае сілу праз пяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Папярэдняе павышэнне было 1 жніўня гэтага года.

Темы:
Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии