Автор: Руслан Равяка

14:49, 16 сентября 2014

Политика

remove_red_eye 82

Вярхоўная Рада Украіны і Еўрапарламент ратыфікавалі Дамову аб асацыяцыі Украіны і ЕС

Галасаванне ў Кіеве і Брусэлі 16 верасня прайшло сінхронна. «За» прагаласавалі 355 дэпутатаў Рады і 535 дэпутатаў Еўрапарламента.

Спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў ва ўступным слове заявіў пра гістарычную важнасць гэтай падзеі.

«Мільёны людзей ва Украіне паўсталі за права жыць у еўрапейскай супольнасці. Гэтае права ўкраінцы са зброяй у руках абараняюць ад расійскіх агрэсараў на ўсходзе Украіны», — сярод іншага заявіў спікер Рады.

«Постсавецкая прастора засталася ззаду, яна частка нашага мінулага, а Еўропа — наша будучыня», — заявіў міністр замежных спраў Украіны Павал Клімкін, прадстаўляючы дакумент на ратыфікацыю.

РЕКЛАМА

Дэпутацкія фракцыі аднагалосна выказаліся ў падтрымку ратыфікацыі, у тым ліку і фракцыя Партыі рэгіёнаў, што летась фактычна перапыніла працэс еўраінтэграцыі. Пасля галасавання адбылося прамое ўключэнне з Еўрапарламентам.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да абодвух парламентаў на ўкраінскай і ангельскай мовах:

Тая атмасфера, якая пануе ў Вярхоўнай Радзе, нагадвае тое, што было падчас абвяшчэння незалежнасці Украіны. Нябесная сотня і 882 адважныя ўкраінскія ваяры памерлі не толькі за Украіну, але і за Еўропу. Ніводная нацыя за права быць еўрапейцам не плаціла такой вялізнай цаны. Хто можа быць цяпер супраць надання нам перспектывы сяброўства ў ЕС? Еўраінтэграцыя стала нашай нацыянальнай ідэяй, і ўнутраныя і знешнія патугі спыніць наш гістарычны поступ ужо пацярпелі фіяска. Мы вытрымалі гэты шалёны ціск… Без Украіны аб’яднанай Еўропы не існуе.

Пасля Парашэнка і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц неадкладна падпісалі законы аб ратыфікацыі.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up