Спаленыя падчас вайны вёскі Баранавіцкага раёна + карта
Міжнародны дзень памяці ахвяраў фашызму прыпадае сёлета на 14 верасня.
У Баранавіцкім раёне падчас апошняй вайны пацярпела 43 вёскі. У некаторых згарэлі толькі хаты, у некаторых былі забітыя амаль усе жыхары. На сайце Беларускія вёскі, знішчаныя падчас ВАВ, можна пабачыць сумную статыстыку.
Найбольш пацярпела вёска Застарынне, дзе ў маі 1943 года немцы знішчылі 383 жыхары (з іх 70 дзяцей) з 412, што жыло да вайны. У вёсцы Колбавічы ў верасні 1943 года было забіта 162 чалавекі – больш за палову ўсіх даваенных жыхароў (312 чалавекі). У ліпені 1944 года ў Палонцы знішчылі 172 жыхары (346 жыло да вайны).
Часцей за ўсё знішчэнне вёсак разам з жыхарамі было адказам фашыстаў на баявыя дзеянні партызан.
Комментарии
Правила комментирования