Автор: Аляксей БЕЛЫ

17:24, 12 сентября 2014

Общество

remove_red_eye 107

У Баранавічах на баваўняным аб’яднанні зноў чакаюць высокае начальства?

Вакол прадпрыемства поўным ходам ідзе добраўпарадкаванне.

Як паведамілі «ІР» супрацоўнікі Баранавіцкага баваўнянага аб’яднання, на прадпрыемстве апошнімі тыднямі назіраецца “вялікі рух” – наводзіцца ідэальны парадак у цахах, фарбуецца абсталяванне, вывозіцца тое, што гадамі захоўвалася ў капцёрках – рухавікі, жалеза, прыбіраецца тэрыторыя, для чаго спецыялістаў задзейнічаюць нават у час, калі трэба выконваць іх прамыя абавязкі. За ўсім сочыць кіраўніцтва прадпрыемства.

Днямі, па словах супрацоўнікаў, у адміністрацыйным будынку праводзілася анкетаванне некаторых работнікаў прадпрыемства. Сярод шматлікіх пытанняў, якія ім задавалі, – ці задавальняе вас дзейнасць кіраўніцтва аб’яднання, як вы ставіцеся да несанкцыяваных мерапрыемстваў?

 

РЕКЛАМА

Машыны з асфальтам чакаюць сваёй чаргі на разгрузку

Машыны з асфальтам чакаюць сваёй чаргі на разгрузку

Назіраецца рух і на тэрыторыях, якія прылягаюць да аб’яднання. Камунальшчыкі знеслі стары аўтобусны прыпынак насупраць фабрычных карпусоў, тэрыторыя пасёлка баваўняншчыкаў асфальтуецца. За выкананнем работ назіраюць шматлікія чыноўнікі. А ў пятніцу, 12 верасня, камунальшчыкі шчыравалі перад адміністрацыйным будынкам аб’яднання – клалі асфальт. Работнікі прадпрыемства лічаць, што да іх збіраецца прыехаць Аляксандр Лукашэнка ці, як мінімум, прэм’ер-міністр.

Супрацоўнік прэс-службы Адміністрацыі прэзідэнта, куды мы звярнуліся з пытаннем, ці валодаюць там інфармацыяй наконт візіту кіраўніка дзяржавы ў Баранавічы, адказаў “IP”, што такая інфармацыя не распаўсюджваецца.

 

У пятніцу, 12 верасня, асфальт клалі непасрэдна перад адміністрацыйным будынкам

У пятніцу, 12 верасня, асфальт клалі непасрэдна перад адміністрацыйным будынкам

У прэс-службе Саўміна на наша пытанне, ці запланаваны візіт Мясніковіча ў Баранавічы, супрацоўніца адказала: “Пакуль такой інфармацыі няма і ў графіку такі візіт не стаіць”.

Зрэшты, 1 верасня прэзідэнта чакалі ў Баранавіцкім універсітэце, які ён адкрываў дзесяць год таму: фарбавалі, упарадкоўвалі балконы на пад’ездах да вуліцы Паркавай, дзе месціцца адзін з карпусоў навучальнай установы, але… ён не прыехаў.

Машыны з асфальтам чакаюць сваёй чаргі на разгрузку

Машыны з асфальтам чакаюць сваёй чаргі на разгрузку

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up