Новости / Политика

Вярхоўны Суд Беларусі забараніў назву тэлеканала «Белсат»

4.09.2014, 11:38 / remove_red_eye 227 / chat_bubble

4 верасня Вярхоўны суд абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знака "Белсат" пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі.

Таксама забаронена выкарыстанне знака на інтэрнэт-старонцы сайта «Белсат», даступнай карыстальнікам на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з адказчыка 9 998 800 рублёў судовых выдаткаў, перадае Радыё «Свабода».

Нагадаем, што пазоў супраць кампаніі Telewizja Polska S.A., якой належыць гандлёвая марка «Белсат», падаў уладальнік беларускай фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэй Белякоў. Суды цягнуцца з траўня 2013 года. Белякоў кажа, што яго кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта нясе страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканала. 

27 студзеня 2014 года калегія Вярхоўнага суда адхіліла пазоў Белякова ў сувязі з тым, што заяўнік не даў доказаў парушэння яго выключных правоў на гандлёвы знак. Але праз пяць месяцаў Прэзідыум Вярхоўнага суда прыняў рашэнне накіраваць пазоў Белякова супраць тэлеканала «Белсат» на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў па справе.

РЕКЛАМА

Еўрарадыё

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up