Автор: Аляксей БЕЛЫ

16:26, 4 сентября 2014

Общество

remove_red_eye 75

Правяраць беларускія СМІ на наяўнасць экстрэмізму пачнуць з 27 верасня

Гэтым будзе займацца міжведамасная камісія па выяўленні экстрэмізму ў інфармацыйнай прадукцыі пры Міністэрстве інфармацыі.

Пра гэта паведаміў падчас прэc-канферэнцыі 3 верасня намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. Чыноўнік адзначыў, што экстрэмісцкімі матэрыялы будуць прызнавацца па рашэнні суда, а камісія будзе выносіць экспертнае заключэнне на прадмет наяўнасці альбо адсутнасці праяў экстрэмізму ў тых ці іншых матэрыялах, паведамляе БелаПАН.

Такія камісіі будуць працаваць у кожнай вобласці нашай краіны, а рэспубліканская будзе выконваць эксертныя функцыі і па Мінску.

Мяркуецца, што ў такія структуры ўвойдуць выбітныя эксперты ў галіне філасофіі, сацыялогіі і, вядома ж, прадстаўнікі дзяржкіравання, якія супрацьдзейнічаюць экстрэмізму.

РЕКЛАМА

У камісіі будуць вялікія паўнамоцтвы – яе члены будуць мець права запытваць і атрымліваць неабходныя матэрыялы, якія маюць значэнне пры правядзенні экспертыз. Камісія пры неабходнасці будзе запрашаць на свае паседжанні прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і спецыялістаў з іншых устаноў.

Падставай для правядзення экспертызы інфармацыйнай прадукцыі можа стаць зварот у камісію дзяржаўных органаў, іншых устаноў, іпэшнікаў, службовых асоб.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up