Новости / Общество

Юбілейнае 1 верасня ў БарДУ

2.09.2014, 15:10 / remove_red_eye 95 / chat_bubble

Сёлета БарДУ святкуе сваё 10-годдзе.

Ужо дзесяць год Баранавіцкі ўніверсітэт адпраўляе ў свет спецыялістаў – настаўнікаў, юрыстаў, інжынераў. За гэты час з дыпломамі са сценаў БарДУ выйшла ўжо каля 13 тысяч чалавек. І напярэдадні новага, юбілейнага года ў навучальнай установе было арганізавана ўрачыстае мерапрыемства. Перад першакурснікамі выступілі рэктар універсітэта Васіль Качурка і мэр горада Юрый Грамакоўскі.

Сімвалічная залікоўка ў руках мэра горада Баранавічы Юрыя Грамакоўскага

Сімвалічная залікоўка ў руках мэра горада Баранавічы Юрыя Грамакоўскага

РЕКЛАМА

Рэктар Васіль Качурка заклікаў прысутных «першакоў» не губляць імкнення да ведаў і паспяхова авалодваць абранай прафесіяй. Юрый Грамакоўскі адзначыў, што ўніверсітэт – інтэлектуальнае ўпрыгожванне Баранавіч.

– Настырна авалодвайце ведамі, – звяртаўся да першакурснікаў рэктар БарДУ Васіль Качурка

– Настырна авалодвайце ведамі, – звяртаўся да першакурснікаў рэктар БарДУ Васіль Качурка

Селёта студэнтамі БарДУ сталі 826 чалавек

Селёта студэнтамі БарДУ сталі 826 чалавек

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up