Новости / Культура

Выйшла дзевятнаццатая кніжка баранавіцкага паэта Алеся Корнева

27.08.2014, 15:11 / remove_red_eye 83 / chat_bubble

Зборнік атрымаў назву “Узвівайся, што стрыж, мінівершык-спарыш”, выдадзены ён брэсцкім выдавецтвам “Альтэрнатыва”.

Гэта ўжо дзевятнаццаты зборнік сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў і пераможцы абласнога конкурсу “Мядовая прэмія”.

Варта сказаць, што да выхаду на пенсію Алесь Корнеў неяк не быў асабліва заўважаны як паэт. А працаваў ён намеснікам галоўнага ўрача адной з медыцынскіх устаноў горада. Але за апошнія пятнаццаць год Алесь Касьянавіч паспеў выдаць ужо амаль дваццаць кніжак. Без яго ўдзелу не абыходзіцца ні адна значная літаратурная імпрэза, ён часты госць у гарадскіх і вясковых школах.

Чарговая кніжка аўтара адрозніваецца ад папярэдніх, за выключэннем перадапошняй, васямнаццатай, якая называецца “Спарышы для душы”. У гэтых дзвюх кніжках – вершы-двухрадкоўі. Як сказана ў прадмове: ”Алесь Корнеў як бы робіць выклік многім майстрам кароткай формы – аўтарам бейтаў, рубаі, хоку…”

РЕКЛАМА

Амаль 250 старонак двухрадкоўяў. Тут і лірыка, і нешта блізкае да сучаснай палітыкі. “Трава-бярозка абняла былінку, нібыта хлопец любую дзяўчынку”, “Нас балбатня з хлуснёю свежай прыцягвае, бы пастка з ежай”.

Кніга, як і папярэднія, выдадзена на сродкі аўтара. Наклад – 150 асобнікаў.

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up