Новости / Культура

Фэст у гонар заснавальніка Баранавіч адбыўся на сядзібе ТБМ

25.08.2014, 15:27 / remove_red_eye 219 / chat_bubble0

Святкаванне ў гонар 160-годдзя Яна Развадоўскага адбылося 23 жніўня ў Русіно.

Выкананнем песні-гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” пачалася імпрэза на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно, прымеркаваная да 25-годдзя заснавання ТБМ. Прысутныя, якіх было больш за сорак чалавек, спявалі гімн стоячы.

Падзяку ТБМ атрымаў Вячаслаў Сухарэбскі

Падзяку ТБМ атрымаў Вячаслаў Сухарэбскі

РЕКЛАМА

Адкрыў мерапрыемства старшыня рады Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца. У сваім выступленні ён адзначыў: ”Хай гучыць наша мова! Мы будзем яе любіць, шанаваць і перадаваць нашым дзецям”.

Мікола Чарнавус з унукамі гатуе пачастункі для ўдзельнікаў мерапрыемства

Мікола Чарнавус з унукамі гатуе пачастункі для ўдзельнікаў мерапрыемства

Юбілейную дату Таварыства вырашыла адзначыць Развадоўскім фэстам. Менавіта ў гэтым годзе спаўняецца 160 год з дня нараджэння Яна Развадоўскага, заснавальніка мястэчка, якое стала з цягам часу горадам Баранавічы. Імя гэтага чалавека пакуль мала вядома нашым жыхарам. Бясспрэчна, ён заслугоўвае большай пашаны. Праўда, у гарвыканкаме вісіць яго партрэт, а ў Анісімавічах адна з вуліц носіць яго імя. На вуліцы Камсамольскай у Баранавічах ёсць памятны знак у гонар гэтай сям’і, а гарадскі хлебакамбінат выпякае хлеб “Развадоўскі”. Між тым дзякуючы намаганням графа Развадоўскага (і яго капіталам), у мястэчку былі пабудаваны пошта, касцёл, праваслаўная царква, сінагога. Мецэнат узвёў тут за свае грошы тэатр.

Валер Шыла выканаў некалькі класічных твораў

Валер Шыла выканаў некалькі класічных твораў

Ян Развадоўскі, аддаючы зямлю ў арэнду, прыцягнуў у Баранавічы значны капітал, што і дало штуршок у развіцці горада. Пра ўсё гэта і нагадалі прысутным арганізатары мерапрыемства. Быў паказаны слайд-фільм, і прысутныя ўбачылі сям’ю Развадоўскіх на фотаздымках. А яшчэ падчас фэсту гучала шмат вершаў, музыкі і песняў, з якімі выступалі як дарослыя, так і юныя выканаўцы – Валер Шыла, Галіна Ярашэвіч, Павел і Аксана Зубік, Алесь Корнеў, Міхась Баранік, Андрэй і Павел Чарнавусы, Яся Малашчанка…

Выступае Яся Малашчанка

Выступае Яся Малашчанка

Да выступоўцаў далучыліся і мясцовыя жыхары цыганскай нацыянальнасці, якія выканалі некалькі сваіх песняў. Актывістам ТБМ Галіне Аніскевіч і Вячаславу Сухарэбскаму ад імя арганізацыі былі ўручаныя падзякі. Пераможцы віктарыны ў гонар Яна Развадоўскага атрымалі падарункі і прызы. Грамадскі актывіст з Баранавіч Мікалай Чарнавус пачаставаў усіх жадаючых юшкай, кашай і аладкамі, якія ён гатаваў на месцы, каля сядзібы.

Міхась Баранік прыехаў з Гарадзішча

Міхась Баранік прыехаў з Гарадзішча

РЕКЛАМА

Імпрэза адбывалася ў рамках кампаніі Асамблеі недзяржаўных арганізацый «Зробім лепш».

У імпрэзе ўзялі ўдзел і мясцовыя цыганы

У імпрэзе ўзялі ўдзел і мясцовыя цыганы

Андрэй і Павел Чарнавусы

Андрэй і Павел Чарнавусы

У канцэрце былі калектыўныя і сольныя нумары

У канцэрце былі калектыўныя і сольныя нумары

Выступае Галіна Ярашэвіч (справа) з унукам, сынам і нявесткаю

Выступае Галіна Ярашэвіч (справа) з унукам, сынам і нявесткаю

Пачастунак ад Чарнавуса

Пачастунак ад Чарнавуса

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

Оставить комментарий

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
  Подписаться  
Уведомление о
Scroll Up