Новости / Общество

У Беларусі ствараецца камісія па ацэнцы інфармпрадукцыі на прадмет прыкмет экстрэмізму

23.08.2014, 11:22 / remove_red_eye 97 / chat_bubble

У Беларусі ствараецца Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму.

Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 810 ад 21 жніўня 2014 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пастанова прадугледжвае і стварэнне сістэмы экспертных камісій у кожнай з абласцей Беларусі. Рэспубліканская экспертная камісія, створаная пры Міністэрстве інфармацыі, будзе таксама выконваць функцыі экспертнай камісіі па горадзе Мінску.

У камісію ўвойдуць аўтарытэтныя эксперты ў сферы філасофіі, псіхалогіі, філалогіі, сацыялогіі, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, якія ажыццяўляюць процідзеянне экстрэмізму, што дасць магчымасць усебакова і кампетэнтна разглядаць матэрыялы на прадмет наяўнасці ў іх прыкмет экстрэмізму.

РЕКЛАМА

Рэспубліканская камісія будзе праводзіць экспертызу інфармацыйнай прадукцыі на тэрыторыі Мінска. Таксама ў яе кампетэнцыі ўзгадненне палажэнняў аб абласных камісіях і іх складзе, распрацоўка рэкамендацый для абласных камісій. Акрамя таго, яна будзе разглядаць скаргі на экспертныя заключэнні абласных камісій, вывучаць і распаўсюджваць айчынны і замежны вопыт прадухілення прапаганды экстрэмісцкай дзейнасці ў інфармпрадукцыі.

Камісія будзе мець права запытваць і атрымліваць неабходныя дакументы, матэрыялы і інфармацыю, якія маюць значэнне для правядзення экспертыз. Таксама яна зможа запрашаць і заслухоўваць на сваiх пасяджэннях прадстаўнікоў дзяржорганаў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Пры неабходнасці для экспертыз будуць прыцягвацца розныя спецыялісты, грамадскія дзеячы, якія не ўваходзяць у камісію.

Падставамі для правядзення экспертызы інфармацыйнай прадукцыі будуць звароты дзяржаўных органаў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пастанова дзяржорганаў або службовых асоб, якія маюць адпаведнае права.

Экспертнае заключэнне экспертнай камісіі можна будзе абскардзіць у судовым парадку, а абласной камісіі — у рэспубліканскай або ў судзе. Як растлумачылі ў Міністэрстве інфармацыі, пастанова Савета Міністраў прынята ў развіццё закона Беларусі «Аб процідзеянні экстрэмізму».

«Дакумент прыняты ў мэтах недапушчэння распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкага характару, для абароны грамадскіх інтарэсаў ад дэструктыўных праяў у інфармацыйнай прасторы», — падкрэслілі ў Мінінфарме.

БЕЛТА

Поделиться:
Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up