Автор: "Радыё Свабода"

22:54, 23 августа 2014

Политика

remove_red_eye 91

Мікалай Статкевіч у турме вучыць ангельскую мову

Мікалай Статкевіч працягвае ў магілёўскай турме самастойна вучыць ангельскую мову.

Палітвязень Мікалай Статкевіч 12 жніўня адзначыў у турме дзень народзінаў, і менавіта ў гэты дзень яго аднадумцы зладзілі каля муроў турмы акцыю падтрымкі — феерверк.

На гэта акцэнтаваў увагу Статкевіч у сваім апошнім лісце, распавяла жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Асаблівых падзеяў няма. Атрымала ад яго паштоўку, якую ён пісаў па слядах дня народзінаў. Пра тое, як яго павіншавала турма, пра феерверк, пра тое, ад каго са знаёмых ён атрымаў віншаванні. Пералічыў усіх, каб я падзякавала. І пра тое, што газеты вярнулі, якія раней у яго канфіскавалі. А пра сябе напісаў, што займаецца ангельскай мовай, шмат чытае. Паведаміў, што як спёка спала, дык стала намнога лягчэй».

РЕКЛАМА

На пытанне карэспандэнта Свабоды, ці працягваюцца правакацыі турэмшчыкаў адносна Статкевіча, Марына Адамовіч адказала: «Не, піша, што зараз усё нармальна, адумаліся».

Некалькі дзён таму Марына Адамовіч наведала бацьку Мікалая Статкевіча, які пражывае ў Баранавічах. Віктару Статкевічу 88 гадоў, ён жыве адзін, і адмаўляецца перабірацца да сваякоў, цалкам спраўляецца з побытам, сам сябе абслугоўвае. Паводле настрою і палітычных поглядаў Віктар Статкевіч і ягоны сын вельмі падобныя, кажа Марына Адамовіч.

«Віктар Паўлавіч актыўна сочыць за падзеямі, якія адбываюцца ў свеце. Калі нешта прайшло міма ягонай увагі, яму сябры Мікалая ўсё распавядуць. Таму ён заўсёды на вастрыні падзей. І, канечне, увесь час вельмі перажывае за Мікалая, непакоіцца за лёс сына».

Мікалай Статкевіч – адзіны з былых кандыдатаў на прэзідэнта, які дагэтуль утрымліваецца ў вязніцы. Статкевіч пакараны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў пасля выбараў 19 снежня 2010 года, вынікі якіх апазіцыя палічыла сфальсіфікаванымі. Утрымліваюць Мікалая Статкевіча ў крытай магілёўскай турме. Палітык адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

«Радыё Свабода»

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up