Новости / Общество

Георгій Цапаеў – чалавек, які стварыў баваўняны камбінат

22.08.2014, 15:01 / remove_red_eye 120 / chat_bubble

Сёння споўнілася б 95 год з дня нараджэння былога генеральнага дырэктара Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання Георгія Канстанцінавіча Цапаева.

Георгій Цапаеў

Георгій Цапаеў

РЕКЛАМА

Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы, кандыдат тэхнічных навук, кавалер ордэнаў Леніна, Баявога Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, ён аддаў прадпрыемству 23 гады жыцця – з 1963-га па 1986 год.

У тыя часы на баваўняным аб’яднанні працавала 11 тысяч чалавек. Прадпрыемства было сапраўднай кузняй кадраў не толькі для нашага горада, а і для ўсёй рэспублікі. Прадпрыемства складалася з дзвюх прадзільных, ткацкай, аддзелачнай фабрык, некалькіх дадатковых цэхаў, за поспехі ў працы калектыў быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

З прычыны таго, што камсамольская арганізацыя налічвала больш за тры тысячы чалавек і моладзь працавала з поўнай аддачай, аб’яднанне было ўганаравана звання «імя Ленінскага камсамола Беларусі». Менавіта дзякуючы Цапаеву быў пабудаваны пасёлак тэкстыльшчыкаў з поўнай і самай развітай на тыя часы інфраструктурай.

А вось вуліцы, якая насіла б імя Георгія Канстанцінавіча Цапаева, у Баранавічах дагэтуль няма.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up