Автор: Арцём ГАРБАЦЭВІЧ

19:32, 21 августа 2014

Общество

remove_red_eye 113

Хто дапаможа патрапіўшым у бяду дзікім жывёлам і птушкам?

Ветэрынарнай «хуткай дапамогі» ў Беларусі не існуе, а браць істот дахаты з нядаўніх часоў заканадаўча забаронена.

У мінулую нядзелю ў ваколіцах Баранавіч кіроўца Андрэй Ярашук сустрэў траўмаванага бусла, які цягам некалькіх гадзін хадзіў уздоўж шашы і не мог узляцець.

– Я ехаў па сваіх справах, бусел стаяў каля дарогі, – узгадвае Андрэй, – ехаў назад – ён на тым жа месцы. Стала зразумела, што з птушкаю штосьці не так.

Хлопец спрабаваў дазваніцца ў якую-небудзь прыродаахоўную ўстанову, але ў нядзельны вечар – гэта дарэмны занятак.

РЕКЛАМА

У выніку вырашыў па завядзёнцы звярнуцца па «101». Супрацоўнікі МНС прыехалі праз 30 хвілін, – кажа Андрэй.

 

«Мы не служба дастаўкі»

Буслу ў той вечар пашанцавала: дзяжурны доктар выратавальнікаў агледзеў яго і перабінтаваў крыло, а пасля знаходжання ў кампаніі пажарных птушка ранкам урэшце патрапіла на «прыём» да ветэрынара. Аднак сваю ролю ў выратаванні жывёлаў пажарныя лічаць перабольшанай.

– Выратаваннем жывёлаў мы займацца не павінны, – патлумачыў «ІР» прэс-афіцэр МНС Віталь Навіцкі. – Гэта быў акт добрай волі. Вы ўявіце, што гарыць некалькі дамоў, а мы паехалі выратоўваць вавёрачку, напрыклад. Канечне, такога ніколі не будзе! У дадатак гэта і лішнія выдаткі: спецсродкі для часовага ўсыплення, клеткі, ператрымка. Калі час і магчымасць у выратавальнікаў ёсць – выязджаем, а не – прабачце. Безумоўна, ёсць выпадкі, дзе без нас не абысціся, калі, напрыклад, вялікая жывёла кудысьці правальваецца ці выпраўляецца ў «падарожжа» на крызе. Аднак каб развозіць буслоў па ветэрынарах… Мы не служба дастаўкі.

Пажарны бачыць праблему ў тым, што людзям проста няма больш куды тэлефанаваць: спецыяльнай службы дапамогі жывёлам у краіне няма, у адрозненне ад той жа Еўропы, дзе гэтым займаюцца валанцёры пры фінанасавай падтрымцы дзяржавы.

«Гэта не ў нашай кампетэнцыі»

 Ад абавязкаў па выратаванні дзікіх жывёлаў адхрышчваюцца таксама і ветэрынары. 

– Так, мы дапамагаем дзікім жывёлам, – расказала «ІР» доктар-ветэрынар Баранавіцкага ветэрынарнага пункта Ала Кавалёва, – але мы па сутнасці не павінны гэтага рабіць – у нас камерцыйны профіль і паслугі нашыя платныя.
Іншымі словамі, калі вы падбераце збітага машынай сабаку і прывезяце ў ветэрынарны пункт, вас папросяць аплаціць паслугі за дапамогу зверу. Аднак у шэрагу выпадкаў дактары могуць зрабіць гэта бясплатна, са спачування: калі ім прывезлі дзікую жывёлу і ў чалавека няма грошай разлічыцца. І тут паўстае новая праблема – што рабіць з істотаю, калі яе вылечылі? Воля ў большасці выпадкаў азначае смяротны прысуд.

– Калі адпусціць адразу пасля аказання дапамогі лісу, бусла ці яшчэ каго, ім канец, – працягвае Ала Кавалёва, – драпежнікі не адшукаюць сабе харчавання, а птушка не ўцячэ ад ахвочых паласавацца. У нас няма магчымасці браць жывёлаў на ўтрыманне, мы толькі раім людзям, якія іх прывезлі, куды можна «здаць» жывёлаў. А далей ужо – як бакі дамовяцца. Калі ў нейкім гадавальніку ёсць магчымасць узяць яшчэ адну жывёлу, то ёй пашчасціла. Калі не, то не…

РЕКЛАМА

Што рабіць, калі вы спаткалі параненую жывёлу?

Самастойна чалавек цяпер не можа дапамагаць жывёлам: дзяржава з нядаўніх часоў забараніла грамадзянам пад пагрозаю штрафу забіраць іх дадому.

Таму, калі вы ўбачыце падбітую птушку ці лісу, то перш-наперш вы павінны паведаміць аб гэтым у міліцыю ці МНС. І толькі пасля сігнал перадаецца ў тэрытарыяльны орган Міністэрства прыродных рэсурсаў, супрацоўнікі якога павінны выехаць на месца і вырашыць, што рабіць з жывёлаю. Верагодна, што гэтая схема працуе, аднак, як паказала практыка, толькі не па выходных днях. 

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up