Новости / Культура

Баранавіцкая рада ТБМ ладзіць фэст, прысвечаны заснавальніку горада Баранавічы

20.08.2014, 12:18 / remove_red_eye 135 / chat_bubble

У 2014 годзе спаўняецца 160 гадоў з дня народзінаў графа Яна Развадоўскага, дзякуючы стваральнай працы якога паўсталі нашы Баранавічы.

План

Развадоўскага фэсту, прысвечанага 160-м угодкам з дня народзінаў Яна Развадоўскага

(у межах кампаніі Асамблеі НДА “Зробім лепш”)

РЕКЛАМА

месца правядзення: сядзіба ТБМ (вул. Сасновая, д. 5, вёска Русіно, Баранавіцкі раён);

час правядзення: 23 жніўня 2014 г., 12.00 – 15.00


Праграма фэсту:

1. Віншаванне сяброў і актывістаў Таварыства беларускай мовы з нагоды 25-х угодкаў стварэння грамадскага аб’яднання.

2. Гістарычная даведка: Ян і Лізавета Развадоўскія – заснавальнікі горада Баранавічы. Сырыца Віктар.

3. Віншаванне пераможцаў віктарыны, прысвечанай 160-м угодкам з дня народзінаў Яна Развадоўскага.

4. Прэзентацыя кніг Венанцы Бутрыма “Дзён маіх лепшыя дні” і гістарычнай паэмы Алеся Корнева “Першая сусветная вайна ў маім радзімым краі”.

5. Канцэрт баранавіцкіх майстроў мастацтва (песні Галіны Ярашэвіч, Міхася Бараніка, саксафон – Валер Шыла, Андрэй Чарнавус, скрыпка – Павел Чарнавус, флейта – Малашчанка Яся, вершы – Аляксей Белы і Алесь Корнеў, скрыпка і гітара Павел Зубік і Аксана Зубік).

6. Аладкі і каша Развадоўскага ад Мікалая Чарнавуса.


Уваход вольны

Як даехаць да сядзібы ТБМ у вёску Русіно Баранавіцкага раёна:


Маршрутнае таксі адпраўляецца з плошчы Леніна (ля кінатэатра “Кастрычнік”) да Русіно: 9.00, 9.45, 11.00, 11.45, 13.00, 14.00, 14.45, 16.00, 16.45; кошт 8 тыс. руб.

Русіно-Баранавічы: 8.20, 9.20, 10.30, 11.20, 12.30, 13.20, 14.20, 15.30, 16.20, 17.30


РЕКЛАМА

Дызель: Баранавічы-Лунінец, Слуцк (праз Русіно, усяго адзін прыпынак): 8.32, 11.37 (удзельнікі мерапрыемства едуць менавіта ў гэты час), 14.49, 17.27, 19.55


Дызель: Лунінец, Слуцк (ад Русіно) – Баранавічы: 6.50, 9.25, 12.06, 16.53, 17.02 (пятн., суб, нядзеля), 19.25, 20.04, 21.45.

Баранавіцкая рада Таварыства беларускай мовы

Партрэт Развадоўскага

Партрэт Развадоўскага

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up