Новости / Культура

Вынікі віктарыны, прысвечанай графу Яну Развадоўскаму – заснавальніку Баранавіч

19.08.2014, 13:38 / remove_red_eye 238 / chat_bubble

У 2014 годзе спаўняецца 160 гадоў з дня народзінаў графа Яна Развадоўскага, дзякуючы стваральнай працы якога паўсталі нашы Баранавічы.

Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны падвяла вынікі першай віктарыны ў гонар заснавальніка горада Баранавічы, якая была надрукавана ў газеце Intex-press 30 ліпеня 2014 года (№ 31). Яе пераможцамі сталі:

Анастасія Андрыёнак (Баранавіцкая прыватная фірма “Еўралайн”),

Ульяна Трафімец (Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь),

РЕКЛАМА

Алена Лашкоўская – вучаніца 8 класа Дварэцкай сярэдняй школы.

Узнагароджанне адбудзецца 23 жніўня, а 12-й гадзіне, на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Сасновая, д. 5, вёска Русіно, Баранавіцкі раён) падчас правядзення “Развадоўскага фэсту”.

 

Адказы да першай віктарыны, прысвечанай заснавальніку горада Баранавічы графу Яну Развадоўскаму.

1. У якім месцы Баранавіч і калі ўсталяваны памятны знак з надпісам:Развадоўскім – заснавальнікам мястэчка, стаўшага асновай горада Баранавічы”? Памятны знак у гонар Развадоўскіх усталяваны на вуліцы Камсамольская, д. 46, ля былой сядзібы Развадоўскіх, у скверы на вуглу вуліц Камсамольская, Мініна і Пажарскага.


2. Што Вы ведаеце пра радавод Развадоўскіх? Хто лічыцца заснавальнікам беларускага роду Развадоўскіх? Заснавальнікам роду Развадоўскіх лічыцца Іардан Развадоўскі, а беларускага – Ян Тадэвуш Развадоўскі.


3. З якімі знакамітымі беларускімі магнацкімі і шляхецкімі родамі парадніліся Развадоўскія? Ян Тадэвуш Развадоўскі пабраўся шлюбам з Тафіляй Радзівіл (дачка даволі вядомага Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі, аднаго з найбагацейшых магнатаў у Рэчы Паспалітай і Ганны Радзівіл). А Аляксандр Развадоўскі ажаніўся з Антанінай Наркевіч Ёдка, у выніку іх шлюбу і нарадзіўся ў 1854 годзе Ян Развадоўскі – будучы заснавальнік горада Баранавічы.


4. Чаму граф Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўскага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю жонку Лізавету Развадоўскую? У 1865 годзе быў прыняты закон, па якім абшарнікі каталіцкага веравызнання мелі права валодаць зямлёй толькі па спадчыне, ім забаранялася купляць новыя землі. Гэтым правам карысталіся толькі праваслаўныя дваране. Таму Ян Развадоўскі, купіўшы ў 1881 годзе маёнтак Баранавічы ў маскоўскага купца Ягора Кузняцова, пакупку аформіў на сваю праваслаўную жонку Лізавету Развадоўскую.


5. Як называлася адна з галоўных вуліц мястэчка Развадова ў канцы 19 ст.? Аляксандраўская.


6. Дзе пахаваны граф Ян Развадоўскі? У касцёле Узвышэння Святога Крыжа па вуліцы Куйбышава. Аб гэтым паведаміла ўнучка Яна Развадоўскага Ізабэла Паровіч, якая цяпер жыве ў Польшчы. Менавіта Ян Развадоўскі выдаткаваў грошы на касцёл, які і быў пабудаваны ў 1925 годзе.


7. Якая прадукцыя цяперашніх баранавіцкіх вытворцаў носіць імя Развадоўскага? Хлеб “Развадоўскі”.


8. Хто з баранавіцкіх артыстаў выконваў ролю графа Яна Развадоўскага падчас святкавання ў 2011 годзе 140-х угодкаў нашага горада? Міхась Стрыжоў, які цяпер працуе ў гарадскім Палацы дзіцячай творчасці.

РЕКЛАМА


9. У якім будынку нашага горада цяпер знаходзіцца адзіны партрэт Яна Развадоўскага? Адзіны ў горадзе партрэт Яна Развадоўскага размешчаны на другім паверсе Баранавіцкага гарвыканкама (плошча Леніна, 2).

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up