Новости / Культура

Пад Баранавічамі адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам Яўгенам Сергіенем

18.08.2014, 14:22 / remove_red_eye 101 / chat_bubble

Літаратурнае мерапрыемства адбылося 17 жніўня на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русіно.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з Гомеля Яўген Сергіеня расказаў прысутным пра сваю творчасць, пазнаёміў слухачоў са сваёй прозай і прэзентаваў кнігі вершаў “Дотык будучыні”,”Час малітвы” і ”Насуперак”.

З вершамі і песнямі выступілі і баранавіцкія барды і паэты Галіна Ярашэвіч і Алена Кабяк. Творца з нашага горада Алесь Бакач прадставіў кнігу выдатнага баранавіцкага літаратара Венанцыя Бутрыма “Дзён маіх лепшыя дні”, якая нядаўна выйшла ў адным са сталічных выдавецтваў. А Людміла Шувалава пазнаёміла прысутных з кніжкай, якая падрыхтавана да 100-годдзя Валянціна Таўлая і ў якую ўвайшлі творы баранавіцкіх прыхільнікаў творчасці нашага земляка.

“Прыемна асэнсоўваць, што і ў наш няпросты час ёсць людзі, якія любяць, чытаюць і слухаюць вершы, – сказаў старшыня Баранавіцкай філіі Віктар Сырыца. – Спадзяюся, што і для гэтых трыццаці чалавек, што прыехалі ў Русіно ў мінулыя выхадныя, час не прайшоў марна”.

РЕКЛАМА

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up