Автор: Аляксей БЕЛЫ

13:25, 14 августа 2014

Культура

remove_red_eye 121

У Мінску адкрываецца выстава ізраільскага мастака, які нарадзіўся ў Баранавічах

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 15 жніўня, а 16:00, адкрываецца выстава нашага земляка Андрыяна Жудро, яго жонкі Ганны Зарніцкай і ізраільскага фатографа Аліка Замосціна.

Андрыян Жудро нарадзіўся і вырас у Баранавічах. Прага да мастацтва, да творчасці з’явілася ў яго яшчэ ў раннім дзяцінстве. І сёння ў бацькоўскім доме ў завулку Вільчкоўскага ў Баранавічах захоўваюцца яго юнацкія работы. А сучасны Андрыян Жудро – гэта цудоўныя сюжэты на тэмы Усходу, увага мастака да дробязяў, самарэалізацыя і поспех. За плячыма Андрыяна – мастацкае вучылішча імя Глебава, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, праца на Далёкім Усходзе, шматлікія міжнародныя выставы і пленэры… Яго работы захоўваюцца ў музеях нашай краіны, Польшчы, Украіны, ЗША, а таксама Ізраіля, дзе ён жыве шмат год.

Як расказаў Андрыян Жудро, які напярэдадні выставы гасцяваў з жонкай у бацькоўскім доме ў Баранавічах, за апошнія гады ён шмат чаго паспеў, зрабіў яшчэ адзін крок у сваёй творчасці. І для яго вялікі гонар паказаць свае працы тым, хто жыве на зямлі, дзе ён нарадзіўся. Мастаку вельмі важная рэакцыя, водгукі землякоў, якія захочуць пазнаёміцца з творчасцю яго і яго суджанай. Сімвалічна і тое, заўважае аўтар, што выстава праходзіць на яго радзіме менавіта ў гістарычным музеі.

Яго жонка, Ганна Зарніцкая, нарадзілася ў Іркуцку. А да гэтага было мастацкае вучылішча ў родным горадзе, потым – Маскоўскі дзяржаўны абласны ўніверсітэт. Яна таксама даўно пераехала на сталае жыхарства ў Ізраіль. З 2010 года Ганна Зарніцкая – старшыня Аб’яднання прафесійных мастакоў Ізраіля. Яе творчыя работы зачароўваюць, у яе сваё бачанне свету, яна умее ўбачыць, як танцуюць на лузе коні, як б’юцца птушкі… І ў Ганны ўжо адбылося шмат персанальных выстаў у розных краінах свету, і яе творчыя працы захоўваюцца ў музеях многіх краін.

РЕКЛАМА

Падаецца, будзе цікавым і творчасць Аліка Замосціна, які “ўглядаецца ў жыццё праз аб’ектыў”.

Выстава арганізаваная пры падтрымцы амбасады Ізраіля ў Беларусі і беларускай амбасады ў Ізраілі. Працаваць выстава будзе да 15 верасня. А пасля гэтага, па словах мастака, з работамі змогуць пазнаёміцца і жыхары Баранавіч.

Читать также
Комментарии

Правила комментирования

comments powered by Disqus
Scroll Up